БЕЛ Ł РУС

Спорт

Gojira дала чаду на адкрыцці Алімпіяды ВІДЭА

27.07.2024 / 13:32

Nashaniva.com

Гэта, напэўна, першы ў гісторыі выпадак, калі на адкрыцці Алімпіяды выступала хэві-метал група. 

Скрыншот відэа Еўраспорт

На адкрыцці Алімпіяды ў Парыжы выступіла вядомая хэві-метал група Gojira. Прычым гурт выступаў на мурах палацу, а затым турмы «Кансьержэры». 

Спачатку ў акне з'явілася абезгалоўленая каралева Марыя-Антуанета, якая сядзела ў гэтым пакоі ў 1793 годзе перад падарожжам на гільятыну. Яна сказала, што справа ідзе і ўсё будзе добра.

А потым з каверам кампазіцыі Ah! Ça Ira (Справа ідзе) часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі выступіла Gojira. Прычым музыканты размясціліся проста на сценах палаца-турмы. 

Гурт граў разам з опернай спявачкай Марына Віяці. Канцэртны нумар уражваў.

Чытайце таксама:

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Сэлін Дыён, якая пакутуе на цяжкую хваробу, выканала песню на Эйфелевай вежы

Яшчэ адзін з запамінальных момантаў адкрыцця Алімпіяды: выкананне геніяльнай Imagine на ахопленым агнём раялі ВІДЭА

Заваяваны першы залаты медаль Алімпіяды

А вы ведаеце, што ў Мінску таксама прайшлі Алімпійскія гульні? І нават запалілі алімпійскі агонь

Каментары да артыкула