Спорт77

А вы ведаеце, што ў Мінску таксама прайшлі Алімпійскія гульні? І нават запалілі алімпійскі агонь

Асноўныя спаборніцтвы, безумоўна, прайшлі ў 1980-м у Маскве, але некаторым гарадам СССР таксама пашанцавала. У Таліне адбылася ветразевая рэгата, а ў Кіеве, Ленінградзе і Мінску згулялі некаторыя футбольныя матчы.

Да Алімпіяды рыхтаваліся доўга. Абнавілі гасцініцы, пабудавалі гасцініцу «Планета», зрабілі трасу М1 — так званую «алімпійку».

На стадыёне «Дынама», які стаў цэнтральным аб'ектам Алімпіяды-80 у сталіцы Беларусі, паставілі гіганцкія мачты асвятлення (у 2019-м іх замянілі новымі), зрабілі табло і надбудавалі другі ярус трыбун, давёўшы колькасць месцаў да 50 тысяч.

У Мінск алімпійскі агонь прывезла чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка (1972, 1976) Вольга Корбут. На Цэнтральнай плошчы (цяпер плошча Незалежнасці) прайшоў урачысты мітынг, піша «Спутнік».

Аляксандр Мядзведзь

На стадыёне агонь запальваў вядомы беларускі барэц Аляксандр Мядзведзь.

Існуе байка, што Мядзведзь пасля запальвання вялікага факелу апусціў сваю маленькую паходню ў спецыяльна пастаўленае на гэты выпадак вядро, і агонь прапаліў яго наскрозь літаральна да бетону трыбун.

У Мінску гулялі зборныя Алжыра, Ірака, Іспаніі, Коста-Рыкі, Сірыі, Фінляндыі і Югаславіі. Дарэчы, купіць квіткі на футбольныя матчы ў касах было практычна немагчыма.

У нас прайшлі матчы Алжыр — Сірыя (3:0), Іспанія — Сірыя (0:0), Іспанія — Алжыр (1:1), а таксама матчы зборнай Югаславіі з Фінляндыяй (2:0), Коста-Рыкай (3:2) і Ірака (1:1).

Таксама ў Мінску прайшоў чвэрцьфінал Югаславія — Алжыр (3:0).

Потым асноўныя падзеі перанесліся ў Маскву.

Нагадаем, што частка краін байкатавала тую Алімпіяду, аднак некаторыя краіны паслалі свае дэлегацыі пад алімпійскім сцягам.

Каментары7

  • Во што тады было
    27.07.2024
    То былі савецкія гульбішчы падчас вайны ў Афганістане.
  • Праўда жыцця
    27.07.2024
    Жыве Беларусь!, не дуры галавы, дзякуючы выскачкам 20 га ўжо нічога наперадзе акром расеі нас не чакае
  • Ахаха
    27.07.2024
    Праўда жыцця, заплаці падпіску на СБ і далей сядзі на канапе

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?16

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай2

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек2

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне16

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца52

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць