БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Дзім Дзімыч уступіў у «Белую Русь»

13.11.2024 / 16:23

Nashaniva.com

Папулярны падлеткавы спявак і блогер Дзім Дзімыч заявіў, што ўступіў у праўладную партыю «Белая Русь». Пост пра гэта ён апублікаваў у сацсетках. 

Блогер Дзмітрый Сіўчык, вядомы пад псеўданімам Дзім Дзімыч, расказаў падпісчыкам, што стаў членам праўладнай партыі «Белая Русь». 

Дзім Дзімыч стаў шырока вядомы па-за межамі сваёй аўдыторыі, дзякуючы даносам Вольгі Бондаравай і яе паплечнікаў. Яны вінавацілі блогера ў ЛГБТ-прапагандзе. Таксама Бондарава абуралася, што блогер апранаецца ў ружовае, а ў некаторых жартаўлівых роліках быў у сукенцы.

Пасля яе скаргаў з сайта «Еўраопта» знялі рэкламу з Дзім Дзімычам, а яго самога адправілі ў эфір да прапагандыста Рыгора Азаронка. 

Пазней блогера-мільённіка выклікалі ў Міністэрства культуры. «Там мы паразмаўлялі наконт майго кантэнту, унеслі правільныя карэкціроўкі», — распавёў блогер у інстаграме.

Пасля даносаў Дзім Дзімычу забаранілі выступаць у школах. Ён падаваў у суд на Бондараву і, паводле яе слоў, прайграў яго. 

Нядаўна стала вядома, што з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!». 

Цяпер справа дайшла і да ўступлення ў лукашэнкаўскую партыю. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула