Грамадства22

Пасля даносаў прарасійскіх актывістаў папулярнаму сярод падлеткаў блогеру Дзім Дзімычу забаранілі выступаць у школах

Блогеру Дзмітрыю Сіўчыку, вядомаму пад псеўданімам Дзім Дзімыч, забаранілі ўдзельнічаць у школьных мерапрыемствах. Адказ ад Міністэрства адукацыі апублікавала ў сваім канале гродзенская прапагандыстка Вольга Бондарава.

Блогер Дзім Дзімыч. Фота: sivchikmusic / Instagram

У адказе на імя нейкай Алены Васільеўны гаворыцца, што Мінадукацыі на даручэнне Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь разглядзела яе зварот, які «паступіў з Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ».

«Па выніках разбору кіраўнікам устаноў адукацыі было ўказана на недапушчэнне ўдзелу ў мерапрыемствах забаўляльнага характару артыстаў, творчасць якіх можа негатыўна паўплываць на фарміраванне сістэмы духоўна-маральных і маральна-этычных каштоўнасцяў у непаўналетніх», — гаворыцца ў адказе.

У лісце, падпісаным начальнікам Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Віктарам Доўнарам, адзначаецца, што ў 2023 годзе быў толькі адзін факт удзелу гэтага блогера ў школьным мерапрыемстве.

Чыноўнік напісаў, што гэта пытанне знаходзіцца на кантролі ў Мінадукацыі.

«20 кастрычніка 2023 года на нарадзе з намеснікамі начальнікаў галоўных упраўленняў адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў дадаткова будзе звернутая ўвага на недапушчэнне ўдзелу ў мерапрыемствах Дзмітрыя Сіўчыка», — дадаў Доўнар.

Паводле яго, Мінадукацыі «падтрымлівае меркаванне адносна таго, што выкарыстанне вобраза Дзмітрыя Сіўчыка, які характарызуецца негатыўнымі выказваннямі і сацыяльна неўхваляльнымі паводзінамі ў публічнай прасторы» можа «неспрыяльна адбівацца на развіцці і станаўленні асобы непаўналетніх».

Чыноўнік падзякаваў аўтару звароту за неабыякавае стаўленне да пытанняў выхавання дзяцей і моладзі.

Дзіма Сіўчык — папулярны блогер. У яго ютуб-канала 6 мільёнаў падпісчыкаў, а ў тыктоку — 2 мільёны. Асноўная яго аўдыторыя — падлеткі.

Дзяржаўныя органы і прапаганда звярнулі на яго ўвагу пасля даносаў прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Тая абуралася, што блогер адзяваецца ў ружовае, а ў некаторых жартаўлівых роліках быў у сукенцы, і вінаваціла яго ў прапагандзе ЛГБТ.

Пасля яе скаргаў з сайта «Еўраопта» знялі рэкламу з Дзім Дзімычам, а яго самога адправілі ў эфір да прапагандыста Рыгора Азаронка. 

Пазней блогера-мільённіка выклікалі ў Міністэрства культуры. «Там мы паразмаўлялі наконт майго кантэнту, унеслі правільныя карэкціроўкі», — распавёў блогер у інстаграме.

Каментары2

  • Kotya
    24.10.2023
    Не помогло у азаренка светануть? 
  • Дармаед
    24.10.2023
    Працаваць няхай ідзе

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць