БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы

22.11.2024 / 18:7

Nashaniva.com

Такі ўказ Лукашэнка падпісаў сёння.

Польскі суддзя Томаш Шміт. Фота: БелТА

Польскаму суддзі Томашу Шміту, які ўцёк, у Беларусі прадастаўлены прытулак.

Такі ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. ДзяржСМІ тлумачаць, што прытулак Шміту далі таму, што ў Польшчы ён нібыта пераследуецца па палітычных матывах.

Томаш Шміт, які працаваў суддзёй Адміністрацыйнага ваяводскага суда ў Варшаве, збег у Беларусь у траўні 2024 года. Тады ён жа папрасіў аб прытулку.

У Беларусі Шміт актыўна раздаваў інтэрв'ю прапагандыстам, а пасля ён уладкаваўся на працу ў БелТА.

У Польшчы Шміта падазраюць у шпіянажы на карысць Беларусі і Расіі. Паводле звестак польскіх сілавікоў, у суддзі былі працяглыя кантакты са спецслужбамі дзвюх краін. Суддзі пагражае пажыццёвае зняволенне.

Чытайце таксама:

Польшча анулявала пашпарт збеглага ў Беларусь суддзі Шміта

У польскага суддзі Шміта, які ўцёк у Беларусь, знайшлі на радзіме вялізныя даўгі

Былы польскі суддзя Шміт стаў карэспандэнтам БелТА

Каментары да артыкула