Свет44

У польскага суддзі Шміта, які ўцёк у Беларусь, знайшлі на радзіме вялізныя даўгі

Пра вялікія даўгі збеглага з Польшчы ў лукашэнкаўскую Беларусь суддзі Томаша Шміта піша польскае выданне Fakt. 

Томаш Шміт. Фота: БелТА

Як піша Fakt, перад ад’ездам у Беларусь Томаш Шміт падаў у Ваяводскі адміністрацыйны суд у Варшаве дэкларацыю аб маёмасці, і ў ім ёсць інфармацыя пра вялікія даўгі цяпер ужо былога суддзі.

Шміт задэклараваў толькі 10 080 злотых (каля 2550 долараў) на банкаўскім рахунку. Праўда, заробак на пасадзе суддзі да сплаты падаткаў складаў на месяц 25 548 злотых (каля 6480 долараў). Але ў той жа час суддзя меў чатыры крэдыты на агульную суму 545 172 злотых (звыш 138 тысяч долараў), з якіх сплаціў за год толькі каля 40 тысяч злотых (крыху больш за 10 тысяч долараў). Таксама спецслужбы раней высветлілі, што ён браў мікракрэдыты пад высокія адсоткі.

Акрамя таго, Шміт не задэклараваў ніякай нерухомасці, а з усёй сур'ёзнай маёмасці ў яго была толькі машына Seat Ibiza ўзростам 9 гадоў.

Раней паведамлялася, што Томаш Шміт плаціў каля 4 тысяч злотых на месяц (каля тысячы долараў) за здымную кватэру ў варшаўскім раёне Муранаў. Таксама ён павінен быў плаціць высокія аліменты на трох дзяцей ад мінулага шлюбу, але, як мяркуе Fakt, не плаціў, бо рахунак, на які яму пералічвалі заробак з суда, быў арыштаваны.

Каментары4

  • Анэкдот
    09.07.2024
    Маё другое імя - зьвесткі зь деклярацыі
  • Лейцар коркавы
    09.07.2024
    Ды якая ўжо розніца, што ён каму вінаваты, з кім жыў, что еў-піў. Ці то мы яго пакараем, ці вітацца не будзем? Ён абраў для сябе ў будучыні ганебнае жыццё - хлусіць і маніць.
  • Gosha
    10.07.2024
    Уродился в Бялымстоку! Земляк! у польского судьи 10тыс злотых на счету?Конеч но будут перебегать.

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?10

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу6

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

Ці праўда, што жанчыны гавораць больш? Вучоныя параўналі балбатлівасць мужчын і жанчын5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?10

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць