БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу

6.12.2024 / 19:39

Nashaniva.com

Беларускія міністры гавораць, што будуць радыя расійскім ракетам у Беларусі.

Юрый Селіверстаў

Аляксандр Лукашэнка сёння папрасіў ва Уладзіміра Пуціна размясціць у Беларусі ракеты «Арэшнік». Той пагадзіўся паставіць зброю ў другой палове 2025 года.

Гэтую навіну з радасцю ўспрыняў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў: ён лічыць, што гэта аргумент у перамовах з Захадам.

Карэспандэнт расійскага канала Shot злавіў у кулуарах Рыжанкова і міністра фінансаў Беларусі Юрый Селіверстава. У першага ён спытаў, ці ўвядуць супраць Беларусі санкцыі праз «Арэшнік».

«Ужо столькі санкцый увялі, што ўжо не ведаю, на што санкцыі ўводзіць», — адказаў Рыжанкоў. І дадаў, што цяпер яму і ўсім у Беларусі будзе лягчэй весці перамовы з партнёрамі.

А Селіверстаў, які ішоў побач, і ўвогуле зрабіў смелую заяву.

«Можа, здымуць санкцыі адразу», — выказаў меркаванне міністр фінансаў.

Сёння Лукашэнка і Пуцін падпісалі пагадненне аб узаемных гарантыях бяспекі, якое ў тым ліку прадугледжвае абмен узбраеннямі. Па словах Пуціна, «Арэшнік», які збіраюцца размясціць у Беларусі, будзе заставацца ў падпарадкаванні Вайскова-касмічных сіл Расіі, але вызначаць цэлі для ракет нібыта будзе толькі Мінск.

Чытайце таксама:

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»

Рыжанкоў: Лукашэнка не жартаваў пра пляцоўкі для «Арэшніка» ў Беларусі

Лаўроў: Расія спадзяецца, што сігнал ЗША па «Арэшніку» быў успрыняты сур'ёзна

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Каментары да артыкула