БЕЛ Ł РУС

Свет

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі

22.01.2025 / 19:21

Nashaniva.com

Дональд Трамп заклікаў Расію неадкладна завяршыць вайну супраць Украіны. У адваротным выпадку ён пагражае ўвесці новыя санкцыі і пошліны на ўвесь расійскі экспарт у ЗША і краіны-саюзніцы. Пра гэта Трамп напісаў у сваім звароце да Уладзіміра Пуціна і расіян у сацсетцы Truth Social.

Дональд Трамп на сваёй інаўгурацыі 20 студзеня 2025 года. Фота: AP Photo / Ben Curtis, File

У звароце Трамп падкрэсліў, што любіць рускі народ, не хоча нашкодзіць Расіі і заўсёды меў добрыя адносіны з Пуціным, нягледзячы на публікацыі яго праціўнікаў аб умяшанні Расіі ў амерыканскія выбары ў 2016 годзе.

«Мы ніколі не павінны забывацца, што Расія дапамагла нам выйграць Другую сусветную вайну, страціўшы ў гэтым працэсе амаль 60 000 000 жыццяў. Пры ўсім пры гэтым я збіраюся зрабіць Расіі, чыя эканоміка церпіць крах, і прэзідэнту Пуціну вельмі вялікую паслугу. Супакойцеся зараз і спыніце гэтую недарэчную вайну!», — напісаў Трамп.

Калі да яго не прыслухаюцца, Трамп паабяцаў «усталяваць высокія падаткі, пошліны і санкцыі на ўсё, што Расія прадае Злучаным Штатам і іншым краінам».

«Мы можам зрабіць гэта лёгкім шляхам або цяжкім шляхам — і лёгкі шлях заўсёды лепшы. Настаў час «заключыць здзелку». Больш не павінна быць страчана ніводнага жыцця», — дадаў Трамп.

Чытайце таксама:

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён

Трамп можа прывесці Пуціна да краху нават без вайны. Трэба толькі не даваць палёгкаў па нафце

Дональд Туск: Калі Еўропа хоча выжыць, яна павінна ўзбройвацца

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе

Каментары да артыкула