Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Еўрасаюз павінен радыкальна павялічыць выдаткі на ўзбраенне перад абліччам нявызначанага сусветнага парадку, паведамляе «Радыё Свабода».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/gettyimages-2190701576-8cdxk.jpg.webp)
На сесіі Еўрапейскага парламента ў Страсбургу Дональд Туск выступіў з праграмнай прамовай:
«Калі Еўропа хоча выжыць, яна павінна быць узброеная. Альтэрнатывы няма — Еўропа павінна пачаць абараняць сябе, і таму яна павінна пачаць траціць еўрапейскія грошы на абарону».
Прамова была шмат у чым была прысвечаная таму, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які заступіў на пасаду на гэтым тыдні, запатрабаваў ад саюзнікаў па НАТА павялічыць свае ўнёскі да 5% ад ВУП замест цяперашніх 2%.
«Не пытайцеся, што Амерыка можа зрабіць для Еўропы і яе бяспекі — спытайце, што мы самі можам зрабіць для яе», — сказаў Туск.
Пры гэтым ён перафразаваў самы вядомы лозунг Дональда Трампа, сказаўшы: «Еўропа была, ёсць і заўсёды будзе вялікай».
Каментары