БЕЛ Ł РУС

Грамадства

«Не маглі ўзяць з сабой». Беларусы вярнуліся на радзіму і кінулі сабаку ў Варшаве

30.01.2025 / 18:59

Nashaniva.com

Амерыканскі пітбуль па мянушцы Туман застаўся адзін у Варшаве пасля таго, як ягоныя гаспадары, пара з Беларусі, вырашылі вярнуцца на радзіму. Забраць гадаванца з сабой яны не змаглі. У выніку сабака некалькі дзён прасядзеў у пад'ездзе, пакуль неабыякавыя суседзі не ўзялі сітуацыю ў свае рукі, піша Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Па словах суседзяў, маладая пара пражыла ў Варшаве каля трох гадоў, а з імі жыў і іхні сабака. Але ў канцы студзеня адзін з суседзяў заўважыў, што пітбуль некалькі дзён сядзіць пад дзвярыма кватэры.

Мужчына напісаў былым уладальнікам, каб даведацца, што здарылася. Аказалася, яны вярнуліся ў Беларусь, а адносна сабакі адказ быў простым: «Не маглі ўзяць з сабой».

Разумеючы, што жывёліна не можа заставацца ў пад'ездзе, сусед прытуліў яе. Аднак гэта было толькі часовым рашэннем: ягоная дамова арэнды не дазваляла трымаць свойскіх жывёл.

Тады мужчына пачаў тэрмінова шукаць для Тумана новых гаспадароў.

Беларусы, якія жывуць у Варшаве, хутка распаўсюдзілі гісторыю сабакі ў сацсетках. Спачатку Туману ўдалося знайсці ператрымку, а праз некалькі дзён — і новую сям'ю. Цяпер сабака жыве ў новых уладальнікаў.

У Польшчы за пакіданне хатняй жывёлы можа пагражаць пакаранне. Паводле арт. 35 Закона аб абароне жывёл, за жорсткае абыходжанне можа пагражаць да 3 гадоў пазбаўлення волі. У выпадку асаблівай жорсткасці пакаранне можа скласці ад трох месяцаў да 5 гадоў.

Чытайце таксама:

«Кот Кеша праходзіў суразмоўе з гаспадарамі кватэры». Беларусы распавялі пра свой кранальны досвед эміграцыі разам з жывёламі

Лукашэнка прыйшоў на выбары з Умкам. Той памеціў выбарчы ўчастак

Сабака любіў у зубах насіць тэлефон. Гэта прывяло да смерці гаспадыні і двух сабак

У берасцейца на прагулцы раптоўна загінуў сабака: абставіны вельмі нечаканыя, але гэта досыць небяспечны прэцэдэнт

Каментары да артыкула