БЕЛ Ł РУС

Свет

Місія ЗША пры АБСЕ пракаментавала выбары ў Беларусі

31.01.2025 / 18:14

Nashaniva.com

Не далучыўшыся да заявы краін нефармальнай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі, місія ЗША пры АБСЕ выдала асобную заяву па апошняй выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Фота: AP Photo/Pavel Bednyakov

У заяве місіі ЗША пры АБСЕ адзначаецца, што выбары былі праведзеныя ва ўмовах

«рэпрэсіўнага асяроддзя, якое характарызуецца дзяржаўнай цэнзурай, працягам рэпрэсій супраць свабодных і незалежных СМІ і арганізацый грамадзянскай супольнасці і выключэння дэмакратычнай апазіцыі з палітычнага працэсу».

«Не стала здзіўленнем, што Аляксандр Лукашэнка абвясціў пра сваю перамогу, нягледзячы на працэс, які прайшоў са мноствам парушэнняў і ў якім у яго не было рэальнай канкурэнцыі. Ягоны рэжым працягвае затрымліваць і змяшчаць у турму тых, хто адважваецца выказваць меркаванне, адрознае ад ухваленага наратыву. Паводле ацэнак, цяпер за кратамі знаходзяцца каля 1250 палітычных зняволеных, нягледзячы на нядаўняе вызваленне некалькіх дзясяткаў чалавек», — гаворыцца ў заяве, датаванай 30 студзеня.

Пры гэтым амерыканская місія нагадвае ўладам Беларусі «пра важнасць прынцыпаў і абавязацельстваў АБСЕ, якія яна, як і ўсе дзяржавы-ўдзельніцы, узяла на сябе, уключаючы захаванне правоў чалавека і асноўных свабод кожнага».

Чытайце таксама:

ЗША не далучыліся да заявы групы АБСЕ па выбарах у Беларусі

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

У ПАРЕ аднагалосна прынялі рэзалюцыю па Беларусі

Каментары да артыкула