БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Дактары расказалі пра стан хлопчыка, які пацярпеў ад выбуху пад Жлобінам

4.02.2025 / 0:0

Nashaniva.com

Стан шасцігадовага хлопчыка, які выжыў пасля выбуху ў вёсцы Лугавая Вірня Жлобінскага раёна, ацэньваецца як цяжкі, але адносна стабільны. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Ларыса Залатухіна.

Дом, у якім адбыўся выбух

Дзіця, дастаўленае ў Мінск са Жлобінскай ЦРБ рэанімабілем, знаходзіцца ў прытомнасці, самастойна дыхае і размаўляе. Яму аказваецца ўся неабходная дапамога, праводзяцца дыягнастычныя і лячэбныя працэдуры.

Па словах Ларысы Залатухінай, выбух меркавана кіслароднага балона быў вельмі магутным, таму хлопчык атрымаў сур'ёзныя траўмы: апёкі, агульны кантузійна-камацыйны сіндром, удар лёгкіх, закрытую траўму жывата, пералом костак левай кісці. Таксама пад скурай на твары і плячы выяўленыя іншародныя цела, якія часткова ўжо выдаленыя.

Дактары пакуль не ўзяліся прагназаваць, колькі часу спатрэбіцца на аднаўленне дзіцяці.

Трагедыя адбылася ўвечары 2 лютага ў двары прыватнага дома. У выніку выбуху загінулі 35-гадовы мужчына і двое дзяцей 1 года і 3 гадоў. Мама пацярпелага хлопчыка знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы Жлобіна.

Чытайце таксама:

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

«На вайне Маша была шчаслівая. Легіён быў яе другой сям'ёй». Сябра Марыі Зайцавай, што загінула ва Украіне, расказаў пра яе

Жыхароў Гомельшчыны заклікалі часцей мыць рукі — прычына ў небяспечнай хваробе

Каментары да артыкула