Грамадства33

Жыхароў Гомельшчыны заклікалі часцей мыць рукі — прычына ў небяспечнай хваробе

У пачатку 2025 года ў Хойніках зарэгістравалі выпадак небяспечнага захворвання — гемарагічнай ліхаманкі з нырачным сіндромам (ГЛНС). Пра гэта паведамілі ў санітарна-эпідэміялагічнай службе Гомельскай вобласці.

У пачатку восені тут жа былі выяўлены яшчэ тры выпадкі «мышынай» ліхаманкі. У сувязі з гэтым дактары апублікавалі важную інфармацыю пра тое, як засцерагчыся ад гэтай хваробы, піша Tochka.by.

Чым небяспечная гемарагічная ліхаманка?

Гемарагічная ліхаманка з нырачным сіндромам — гэта вострае інфекцыйнае захворванне. Яно адносіцца да групы асабліва небяспечных прыродна-асяродкавых інфекцый, якія часам узнікаюць у лясах, лясастэпу.

Часцей за ўсё асяродкі гэтай інфекцыі сустракаюцца ў Японіі, Турцыі, на Блізкім Усходзе, у некаторых краінах Еўропы (Фінляндыя, Францыя, Германія, Швецыя).

Асноўныя пераносчыкі вірусу — мышападобныя грызуны. У іх хвароба працякае без якіх-небудзь сімптомаў. Але гэтыя жывёлы распаўсюджваюць вірус праз сліну, мачу і кал, заражаючы лясную падсцілку, ваду і прадукты харчавання.

Для чалавека гэта вельмі небяспечная інфекцыя. Ёй можна заразіцца пры ўдыханні пылу, падчас наведвання лесу, збору грыбоў і ягад, на прыродзе і пры работах на прысядзібным участку.

Сімптомы і прафілактыка

Сярод асноўных сімптомаў «мышынай» ліхаманкі — агульная інтаксікацыя і паражэнне нырак. Інкубацыйны перыяд можа складаць ад 7 да 25 дзён.

Затым у чалавека адзначаецца хуткае павышэнне тэмпературы, рэзкія галаўныя і цягліцавыя болі, пачырваненне твару, шыі і верхняй часткі тулава.

Магчымыя скаргі на болі ў жываце і паясніцы. Часта такую хваробу памылкова прымаюць за грып.

Паводле даных Гомельскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у вобласці штогод рэгіструецца ад 15 да 35 выпадкаў ГЛНС. Рост захворвання звычайна прыпадае на лета-восень.

Сярод прафілактычных мер вылучаюцца:

  • пазбяганне кантактаў з грызунамі, абарона прадуктаў харчавання і вады, асабліва ў падвалах;
  • выкананне асабістай гігіены;
  • ужыванне толькі тэрмічна апрацаваных прадуктаў;
  • не есці і не курыць без мыцця рук.

Таксама важна ўтрымліваць тэрыторыю пры доме ў парадку, пазбаўляцца ад смецця і сухастою.

Каментары3

  • Васёк
    22.01.2025
    Фсё! Нахрэн дачу, агарод, лес…. Буду невылазна сидзець и играцца ф кампюцерные игры.
  • Х))
    23.01.2025
    Очькуют, что после объявления итогов выборов повторится Двадцатый год. А так мозги законопатил " тяжёлой инфекционной болезнью" и для большей серьёзности атрибуты некоторые в общественных местах разместил и стой кури и не переживай.
  • vik
    04.02.2025
    Х)), банальный Hantavirus. Дабным-давно известный и .. неизлечимый.

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць