БЕЛ Ł РУС

Свет

Сальвадор прапанаваў ЗША размяшчаць іх асуджаных у сябе ў абмен на грошы

4.02.2025 / 17:24

Антось Жупран

Прэзідэнт Сальвадора Наіб Букеле заявіў, што краіна можа прыняць асуджаных з ЗША. Што ён хоча ўзамен?

Наіб Букеле. Фота: Tomas Cuesta / Getty Images

Як піша Financial Times, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў рамках сваёй першай міжнароднай паездкі здзейсніў афіцыйны візіт у Сальвадор з мэтай заключыць пагадненні, якія падтрымаюць палітыку прэзідэнта Дональда Трампа па барацьбе з нелегальнай іміграцыяй. Раней Трамп аказваў ціск на краіны Лацінскай Амерыкі, уключаючы Мексіку, Калумбію і Венесуэлу, каб яны прымалі дэпартаваных мігрантаў, а таксама прапаноўваў утрымліваць асоб з крымінальным мінулым на ваеннай базе Гуантанама на Кубе.

Як паведамляецца, прэзідэнт Сальвадора Наіб Букеле прапанаваў ЗША перадаць частку асуджаных у турмы сваёй краіны ў абмен на грашовую кампенсацыю. Ён заявіў, што гатовы прымаць «толькі асуджаных злачынцаў (у тым ліку грамадзян ЗША)». Месцам для іх размяшчэння павінна стаць «мега-турма» CECOT (Цэнтр утрымання тэрарыстаў).

We have offered the United States of America the opportunity to outsource part of its prison system.

We are willing to take in only convicted criminals (including convicted U.S. citizens) into our mega-prison (CECOT) in exchange for a fee.

The fee would be relatively low for… pic.twitter.com/HTNwtp35Aq

— Nayib Bukele (@nayibbukele) February 4, 2025

«Мы прапанавалі Злучаным Штатам Амерыкі магчымасць перадаць частку сваёй турэмнай сістэмы на аўтсорсінг», — напісаў Букеле ў сацыяльнай сетцы X. «Плата была б адносна невысокай для ЗША, але значнай для нас, што зрабіла б усю нашу турэмную сістэму ўстойлівай».

Букеле мае высокія рэйтынгі падтрымкі ў рэгіёне, у тым ліку дзякуючы масавым арыштам, якія дазволілі скараціць узровень злачыннасці. У выніку яго палітыкі больш за 2% дарослага насельніцтва краіны апынулася за кратамі. Многія з падазраваных гангстэраў утрымліваюцца ў CECOT — адной з найбуйнейшых турмаў максімальнай бяспекі ў свеце. Паводле мясцовых СМІ, у жніўні CECOT быў запоўнены толькі на 36% сваёй максімальнай умяшчальнасці ў 40 000 чалавек.

BREAKING: El Salvador and the United States have agreed on a plan to hold some of America's worst criminals in El Salvador's CECOT, considered the least "FUN" prison in the world.

Let's see how the thugs of Chicago, Atlanta, New York, LA, etc, enjoy the vacation there. pic.twitter.com/QyamD4o390

— George (@BehizyTweets) February 4, 2025

Дзярждэпартамент ЗША назваў гэтую ініцыятыву «беспрэцэдэнтным жэстам, які раней не рабіла ніводная краіна». Але пакуль не ясна, ці прыме Вашынгтон прапанову.

Чытайце таксама:

Як Сальвадор стаў узорам для правых рухаў па ўсім свеце

Гэтая краіна свету зрабіла біткойн сваёй валютай нароўні з далярам ЗША

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа аб'явіў сябе выканаўцам абавязкаў дырэктара USAID

Каментары да артыкула