Комментарии к статье

Почему Городен стал Городней?

  • Жвір
    29.01.2025
    Чарговую саву на на чарговы глобус напялілі. А што там з назвамі афрыканскіх гарадоў, можа й уплыў Афрыкі прыпляцеце ?
  • feafania
    29.01.2025
    Жвір , сьмеху варта. Ён быў зьдзеўлены, што Ракаў быў Ракавым. Дык усе вёскі маюць такі назоў: Янова, Гошчава, Грушава. Пад польскім уплывам у мястэчках канчатак о адпадаў, як тое было з Яновым, які ператварыўся ў Янаў. І зноўку прыцягрунулі сваю беларускую форму Берасьце. Я дакладна памятаю, як дзед казаў Брэсть, Кобрынь. Праўда, ня памятаю, які род мелі гэтыя назвы.
  • даведка
    29.01.2025
    «Молочный мир» сделал своим премиальным брендом «ГороденЪ», когда возглавил Гродненский облисполком Владимир Кравцов, уроженец Ленинградской области.
    Который речь на белорусском языке даже по бумажке не смог правильно зачитать.
  • Гарадзенец
    29.01.2025
    Чаму НН піша Гродна, Мінкс замест Горадня, Менск?
  • аўтэнтычна
    29.01.2025
    Гарадзенец, чаму Горадня, Менск, а не Гарадзен, Мѣньскъ?
  • Іе
    30.01.2025
    аўтэнтычна, сапраўды, правільны назоў гэта Мѣньскъ тобо Міенск (праз дыфтонг) як гэта і гучыць у старагалосных паўдневых дыялектах
  • рабі пільна і зноў будзе Вільна
    29.01.2025
    але літоўская Вільня з нейкага перапуду цяперака мужчынскага роду - Вільнюс
  • Беларус
    30.01.2025
    рабі пільна і зноў будзе Вільна, чытаў меркаванне аднаго філолага, што Вільнюс гэта пераклад з польскай мовы (шчэ з 17 стагоддзя). У літоўскай мове няма сярэдняга роду, таму ўсе запазычанні яны пераносяць у мужчынскі. Хаця свае гарады у жаночым родзе ў іх ёсць - Паланга і Клайпеда.
    Пэўна, сваёй традыцыйнай назвы ў іх для Вільні не было, таму і пераклалі з Wilno. Але нават латышы кажуць Вільня.
  • але ж...
    29.01.2025
    "Першапачатковая назва Вільні - Крывы горад (г.зн. горад, места, заснаванае крывічамі). Гэтую назву мы сустракаем у так званых беларуска-літоўскіх летапісах."

    Крывы горад - а гэта якога роду?
  • одна
    29.01.2025
    Гродна... на любімым сайце (radzima.org) ёсць і гэты (у м.р.) варыянт - "Магчымыя варыянты: Гродна Гродно Grodno Hrodna Гародня Горадня Горадзень Hrodno Hrodna Grodno"

    паводле метадаў ненавуковай лінгвістыкі) - Гора-дзень... гора... хм... тады лепш - Гродна
  • Беларус
    30.01.2025
    Цікава было б пачуць меркаванне філолагаў на гэты конт. Бо ёсць Рэчыца, Орша і мо яшчэ якія гарады да часоў ВКЛ.
    Можа справа ў розніцы паміж нормамі тагачаснага правапісу (ці тагачаснай пісьмовай традыцыяй) і народнай назвай?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць