Комментарии к статье

Почему белорусские СМИ пишут о добровольцах столько, сколько пишут

  • Назіральнік
    02.02.2025
    Лексіка Міколы Бугая: "выкаціў прэтэнзію", "выдумка", "перабольшванне", "намер украінцаў дыктаваць", "фармат вечнага «пошуку ворагаў», "разбуральны", "BalaganOFF не задумваўся, бо мысліць ва ўкраінскай парадыгме", "дзеля клікаў".
  • Спадар
    02.02.2025
    Назіральнік , уласна кажучы, у чым праблема? Гэта маты, нецэнзуршчына, абразы ці што?

    Каштоўнасць вашага пералічэння гэтакая ж, як бы вы палічы коскі з крокамі. Можа лепей не словы лічыць, а сэнс намагацца зразумець?
  • Ну-ну
    02.02.2025
    Мікола Бугай фактычна абвінавачвае тых, хто распавядае пра каліноўцаў, што яны "ствараюць рызыкі для добраахвотнікаў, іх родных, а таксама для кола людзей, якое ім дапамагае".
  • Ну-ну
    02.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ну-ну
    02.02.2025
    Ну-ну.
  • спіс публікацый за апошні тыдзень
    02.02.2025
    З 10 артыкулаў толькі два можна сказаць што асвятляць дзейнасць беларускіх дабраахвотнікаў і валанцёраў.
    (Без рэквізітаў).
  • Саня, мы за тебя и за ПКК!
    02.02.2025
    Саня, держись! Тобой плотно занялся Микола Бугай.
  • Ініцыятыва Закон Лахвіча
    02.02.2025
    Ініцыятыва каліноўца Аляксандра Наўковіча Лахвіча па ўвядзенні тэрміна "гібрыдная акупацыя" і вызнанні Беларусі акупаванай, прэзентацыя ініцыятывы ў Каардынацыйнай Радзе, праца калектыву беларусаў над дакументам, - нуль публікацый.
  • Вітаўт
    02.02.2025
    Нажаль, у апошні час навіны з палка тычацца выключна загінулых беларускіх даабрахвотнікаў. Наколькі дарэчна на гэтым фоне журналістам прыязджаць на месца і распавядаць напрыклад пра быт ваяроў - вялікае пытанне. А калі яшчэ уздымаць на месцы нявырашаныя праблемы з легалізацыяй, рэабілітацыяй і карупцыяй, якія па сутнасці з'яўляюцца камянём ва ўкраінскі бок - тут увогуле ў выніку магчыма атрымаць бан ад украінскіх уладаў.
    І трэба быць шчырымі: можна бясконца (хай і цалкам слушна) разважаць пра адвакацыйную ролю беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне, але калі праз амаль што тры гады паўнавартаснай вайны беларускія добраахвотнікі ваююць і гінуць ва Ўкраіне выключна ў баях супраць расейцаў, але адначасова нават тэма іхнага набліжэння да беларускай мяжы (ня кажучы ўжо аб падрыхтоўцы імі беларускага супраціву) з'яўляецца табу - у астатніх беларусаў узнікае лагічнае пытанне: навошта і што далей? Раней ігнараванне гэтага пытання матывавалася нежаданнем украінскага боку "правакаваць" несамастойнага Лукашэнку на паўторны напад з беларускай тэрыторыі. Супрацьстаянне Ўкраіны і Лукашэнкі даўно ператварылася ў нейкі дзіцячы садок з узаемнымі абразамі і прыніжэннямі, далей за якія справа не ідзе. Тым часам ў паветры ўжо моцна вітае пах хуткага замарожвання вайны, якое дакладна не абяцае нічога добрага для зменаў у Беларусі.
    У мяне заўсёды ўзнікаюць паралелі з дэ Голем і дзейнасцю ягонай "Вольнай Францыі" да моманту D-day ў 1944. Ён ня толькі вяшчаў па радыё для аўдыторыі на радзіме, але пры падтрымцы англічан там таксама дзейнічала французскае падполле. То бок французаў на зямлі натхнялі ня толькі словы надзеі, але і магчымасць рабіць справы, што ўсімі дасяжнымі шляхамі падтрымлівалася з іншага берагу Ла-Манша. І дакладна ніхто не пужаўся "правакаваць" Гітлера на новы напад на Брытанскія выспы пасля траўня 1940.
  • :/
    02.02.2025
    [Рэд. Настройваем, усё будзе так, як раней. Пакуль пераключыце, калi ласка, уручную ўверсе сайта]
  • ://
    02.02.2025
    настройваем... мяне вы ўсё больш расстройваеце
  • Lol
    02.02.2025
    Мікола Бугай, сімвал беларускіх СМІ.
  • бабруйчанін
    02.02.2025
    Згодзен..але
    Аляксандру сапраўды баліць за дабраахвртнікаў з Беларусі
    Ён дагэтуль ні зусім зразумел як дзейнічают " ворганы" рБеларусь
    Чаму той жа " мутны" Вірус без перашкод дзейнічае вяшчае " па рускі") в Украіне ) Шмат іньшага Куды падзелася Аленушка менавіта ??Зьехала і дзесці у Беластоку у добразычлівых шчырых беларусаў знайшла ..прытулак..Ці далей ..
  • барадзед
    02.02.2025
    многа словаў а па факце 5 артыкулаў пра загінулых, 3 пра фотку - гэта фармат таблоіда
    два добрых артыкулаў, такое бывае мо раз на тры месяцы
    ніводнага пашыранага збора тут не памятаю
  • Васіль
    02.02.2025
    А чаму балаганаў за 3 гады вайны ні разу не узгадаў пра лэнд-ліз і пра тых, хто выступаў супраць яго і казаў "Байдэн даёт большэ чэм нужно"? Чаму ўвогуле балаганаў не на фронце? Такі змагар!
  • Вадя
    02.02.2025
    Пишут много, но пишут те, кто сам ничего не знает, что это за "полк" и как он воюет. Для спецслужб это никакой не секрет, а для публики тёмный лес с Бабами Ягами.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць