Мае ўжо забралі б, усякую жываціну бязпрытульную ў хату цягнуць, стаміўся ваяваць зь імі.
эге
07.02.2025
вас прыцягнулі, іншым не месца
Жвір
07.02.2025
эге, як гэта, мяне "прыцягнулі" ? Да чаго прыцягнулі, куды ? І чаму гэта "іншым ня месца" ? Але, ёсьць жа нейкія межы. А то ўсе любяць жывацінак, наведаюцца, пабавяцца й сыйдуць: "мы табе яшчэ прынясем", а гаўно за імі мне прыбіраць. Такая значыцца любоў... Ды й не магу я, я ў раз'ездах...
Жвір
07.02.2025
Дарэчы, сабака той даўно на запраўцы пад Бягомлем жыве. Упершыню жывёлка з'явілася там у канцы 15-га году, жанчына з персаналу АЗС казала мне, што "на мінулым тыдні" запраўлялася ў іх машына, з Менскімі нумарамі, пасьля чаго гаспадар з'ехаў, кінуўшы сабаку. Наступным годам, памятаю, у яе былі шчанюкі, і жыла яна зь імі ў хмызах пры лесе, далей ад АЗС, адгароджаны плотам. Памятаю, падбегла з іншага боку агароджы, узяла ў мяне пачастунак, але есьці ня стала, панесла ў тое логава сваё, малых карміць. Потым штогод яе там бачыў, але адну, ня ведаю, куды той вывадак падзеўся. Апошні раз у 2023-м., сьпякотнае надвор'е было, ляжала ў халадочку, ні да каго не прыставала, наадварот, да яе лезьлі, несьлі ёй хто кавалачак булачкі, хто бургер, нават чыпсы. Жывотнае было перакормленае, зь лішняй вагою, хадзіла цяжка.
сабака той ... у яе былі шчанюкі
07.02.2025
кот-баюн... сачыняе на хаду
Жвір
07.02.2025
Ну, у беларускай мове ўсе сабакі "ЁН", а каб сказаць " ЯНА", трэба ўжыць слова "сука", а яно можа ўспрыняцца крыўдным... Адсюль і так.
Милая собака на заправке, которая радуется любому человеку, покоряет соцсети
А то ўсе любяць жывацінак, наведаюцца, пабавяцца й сыйдуць: "мы табе яшчэ прынясем", а гаўно за імі мне прыбіраць. Такая значыцца любоў... Ды й не магу я, я ў раз'ездах...
гаспадар з'ехаў, кінуўшы сабаку. Наступным годам, памятаю, у яе былі шчанюкі, і жыла яна зь імі ў хмызах пры лесе, далей ад АЗС, адгароджаны плотам.
Памятаю, падбегла з іншага боку агароджы, узяла ў мяне пачастунак, але есьці ня стала, панесла ў тое логава сваё, малых карміць. Потым штогод яе там бачыў, але адну, ня ведаю, куды той вывадак падзеўся. Апошні раз у 2023-м., сьпякотнае надвор'е было, ляжала ў халадочку, ні да каго не прыставала, наадварот, да яе лезьлі, несьлі ёй хто кавалачак булачкі, хто бургер, нават чыпсы. Жывотнае было перакормленае, зь лішняй вагою, хадзіла цяжка.