Грамадства1414

Гомельская журналістка прынесла ў суд часнок — не дапамагло

На заключнае паседжаньне суду Гомельскага раёну, што адбылося 9 жніўня ў другой палове дня, журналістка-фрылансэрка Ларыса Шчыракова прыйшла зь вязанкай часнаку.

«Гэта каб адпуджваць нячыстую сілу, каб суд разглядаў маю адміністрацыйную справу па законе й справядлівасьці», — патлумачыла Шчыракова часнык на шыі перад абвяшчэньнем прысуду.

Судзьдзя Андрэй Сусла зачытаў матэрыялы справы і тут жа абвясьціў пастанову: прызнаць Шчыракову вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага тэлеканалу «Белсат» і аштрафаваць на 35 базавых велічыняў — 805 рублёў.

Выкліканыя сьведкі — адна з гераіняў відэасюжэту і супрацоўнік абласной міліцыі, які маніторыў інтэрнэт і ўгледзеў на сайце «Белсату» рэпартаж Шчыраковай — на суд не зьявіліся.

Шчыракова гэтым разам адмовілася ў судзе сьведчыць супраць сябе:

«Практыка паказвае: бараніся не бараніся, гавары не гавары, да якіх нормаў нацыянальнага й міжнароднага права ні зьвяртайся, усё роўна пакараюць. Інтрыга толькі ў тым, на дваццаць базавых аштрафуюць ці на пяцьдзясят. Судзьдзі не самастойныя ў палітычных справах, а мая адміністрацыйная справа — палітычная, заказная. Рашэньні прымаюцца не ў судовых залях, а ва ўладных кабінэтах».

Падтрымаць журналістку ў суд Гомельскага раёну прыехалі некалькі дзясяткаў гараджанаў. Адзін з прысутных прынёс невялікі пульвэрызатар, каб асьвяжыць у залі паветра — таксама ад нячысьцікаў. Іншыя трымалі аркушы паперы з надпісамі: «Не магу маўчаць», «Я зьбіраю й распаўсюджваю інфармацыю, я такі, як Ларыса Шчыракова».

Падставай для цяперашняга перасьледу журналісткі стаў відэасюжэт «Чыноўнікі дазволілі будаваць жыльлё, а цяпер хочуць зьнесьці», зьмешчаны на YouTube і паказаны ў чэрвені на «Белсаце».

Гэта пяты суд над Шчыраковай з пачатку году. Агульная сума штрафаў склала ўжо 3381 рубель. На папярэднім паседжаньні журналістка была ў судзе зь вяровачнай пятлёй на шыі. Тады яна заявіла, што празь міліцыю й суды душаць ня толькі свабоду слова, але й фінансава саміх незалежных журналістаў.

Каментары14

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць