Кіраўнік Міністэрства адукацыі Андрэй Іванец паведаміў, што на рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен для 11-класнікаў 8 лютага прыйшлі 55 485 выпускнікоў. Гэта 98,4% ад колькасці зарэгістраваных.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/a83d10900e4343ed5a797601a9f3e811-9p4kl.jpg.webp)
Амаль 30% юнакоў і дзяўчат здавалі рускую мову, каля 22% — матэматыку, а прыкладна 11% — біялогію.
Міністр нагадаў, што патрабаванні да здачы рэпетыцыйнага ЦЭ амаль такія ж, як на самім экзамене. Гэта абавязковае наяўнасць дакумента, які сведчыць асобу, прыбыццё на месца экзамену за 30 хвілін і лёсаванне абітурыентаў для размеркавання па аўдыторыях.
Кожны абітурыент, які прайшоў рэпетыцыю ЦЭ, зможа ўбачыць у сябе ў электронным кабінеце скан-копію бланка свайго адказу, палічыць свае балы, убачыць ацэнку.
Трое абітурыентаў сёння не змаглі здаць ЦЭ, таму што іх выдалілі з аўдыторый. Усе тры выпадкі адбыліся ў Мінску.
Прычыны выдалення — розныя. Так, будучы выпускнік, які здаваў матэматыку, меў пры сабе смарт-гадзіннік, таму яго папрасілі пакінуць экзамен. Яшчэ аднаго хлопца, які здаваў замежную мову, выдалілі за тое, што ў яго была спісаная рука. А адзін школьнік, які здаваў біялогію, спаліўся на выкарыстанні шпаргалкі.
Вынікі рэпетэцыйнага экзамена стануць вядомыя на працягу 20 дзён.
Каментары