Улада22

«Я прыняў няпростае для сябе рашэнне» — поўны тэкст звароту Назарбаева ВІДЭА

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў выступіў са зваротам да народа Казахстана, у якім паведаміў, што паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы пераходзяць да старшыні верхняй палаты Касым-Жамарта Такаева. Nur.kz апублікаваў поўны тэкст звароту.

Дарагія казахстанцы, суайчыннікі, паплечнікі, сябры партыі «Нұр Атан»!

Сёння я звяртаюся да вас, як гэта рабіў заўсёды, у самыя важныя моманты гісторыі нашай дзяржавы, якую мы разам будуем.

Але сённяшні зварот адмысловы.

Я прыняў няпростае для сябе рашэнне — скласці з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.

У гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў майго знаходжання на пасадзе вышэйшага кіраўніка нашай краіны. Я быў прызнаны маім народам вартым стаць першым прэзідэнтам незалежнага Казахстана.

Успомнім, як пала савецкая імперыя, пакінуўшы нам блытаніну і душэўную смуту, разбураную эканоміку і палітыку.

Унутраны валавы прадукт скараціўся ўдвая, не хапала прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці. Раптоўна спыніліся ўсе найбуйнейшыя заводы. Здавалася, наступіў калапс.

Гэта быў выклік. І мы яго прынялі. Сталі энергічна пракладваць свой казахстанскі шлях развіцця.

Нашай трыадзінай задачай стала пабудова рынкавай эканомікі, дэмантаж таталітарнай ідэалагічнай сістэмы і мадэрнізацыя ўсіх інстытутаў грамадства. І гэта мы рабілі ў імя стварэння сучаснай дэмакратычнай дзяржавы — Рэспублікі Казахстан.

Разумеючы, што нельга было пабудаваць дэмакратычныя інстытуты пры слабай эканоміцы і бедных грамадзянах, мы ў аснову паставілі эканамічнае развіццё і рост дабрабыту грамадзян. У выніку гэтага нам удалося падняць аб'ём эканомікі ў 15 разоў, а даходы насельніцтва ў 9 разоў (у далярах), што дазволіла скараціць узровень беднасці амаль у 10 разоў.

Мы самастойна і паспяхова пераадолелі ўсе катаклізмы, якія выпалі на нашу долю, уключаючы найглыбейшы ​​сусветны фінансавы крызіс 2007—2012 гадоў.

Казахстан перайшоў ад аграрнай эканомікі да прамыслова-сервіснай. Ідзе працэс індустрыялізацыі і ўрбанізацыі краіны. У сыравінны сектар прыйшлі вядучыя сусветныя інвестары. Гэта дазволіла рэалізаваць вельмі складаныя праекты ў нафтагазавым сектары.

За кошт сыравінных рэсурсаў сфарміраваны фонд для будучых пакаленняў казахстанцаў. Казахстан стаў часткай глабальнай эканомікі, прыцягвае інвестыцыі і гандлюе практычна з усімі краінамі свету.

Пабудаваны новы інфраструктурны каркас краіны. Аўтамабільнымі, чыгуначнымі дарогамі звязаны ўсе рэгіёны краіны. А авіяцыйныя маршруты даюць нам магчымасць адкрываць для сябе новыя старонкі свету.

Казахстан стаў буйной дзяржавай не толькі па тэрыторыі. Сёння нас ужо больш за 18 мільёнаў чалавек. Недалёкі рубеж — 20 мільёнаў чалавек.

Мы ўвайшлі ў лік 50 развітых краін свету. Распрацавана праграма развіцця да 2050 года. Мэта — увайсці ў лік 30 самых развітых краін.

Мы здолелі на руінах СССР пабудаваць паспяховую казахстанскую дзяржаву з сучаснай рынкавай эканомікай, стварыць мір і стабільнасць унутры шматэтнічнага і шматканфесійнага Казахстана. Упершыню ў нашай шматвяковай гісторыі забяспечылі міжнародна-прававое прызнанне Рэспублікі Казахстан. Паставілі Казахстан на карту свету, дзе яго не было як дзяржавы. У нас ёсць свой сцяг, гімн, герб.

У самы няпросты перыяд 90-х гадоў мы пачалі падрыхтоўку спецыялістаў па праграме «Болашак», каб даць моладзі годную адукацыю, магчымасць вывучыць сусветную практыку і прынесці карысць краіне.

У свеце бушаваў крызіс, а мы стваралі ў Астане універсітэт сусветнага ўзроўню, будавалі інтэлектуальныя школы. Маладыя людзі, што гадаваліся ў часы незалежнасці, упэўнены, цэняць клопат краіны пра іх. Яны — птушаняты гнязда незалежнага Казахстана, якія, веру, будуць берагчы і ўмацоўваць нашу краіну, аддадуць свае веды, сілы справе росквіту Бацькаўшчыны.

Упершыню ў гісторыі краіны мы пабудавалі сваю сталіцу. Астана — гэта ўвасабленне ўсіх нашых дасягненняў і перамог.

Усё гэта мы зрабілі разам, дарагія мае казахстанцы.

Усе гэтыя гады вы падтрымлівалі мяне на ўсіх выбарах, падтрымлівалі мае ініцыятывы. Я меў вялікі гонар служыць майму вялікаму народу, роднай краіне. Вялікі дзякуй вам — майму народу і нізкі паклон. Дзякуючы такой падтрымцы я працаваў не шкадуючы сіл, энергіі і здароўя, часу, каб апраўдаць гэты давер.

Як вам вядома, нашымі законамі я надзелены статусам першага прэзідэнта — Елбасы (Лідар нацыі). Застаюся старшынёй Рады Бяспекі, які мае сур'ёзныя паўнамоцтвы. Застаюся старшынёй партыі «Нұр Атан», членам Канстытуцыйнай Рады. Гэта значыць застаюся з вамі. Клопаты краіны і народа застаюцца маімі клопатамі.

Як заснавальнік незалежнай казахстанскай дзяржавы бачу сваю будучую задачу ў забеспячэнні прыходу да ўлады новага пакалення кіраўнікоў, якія працягнуць пераўтварэнні, што праводзяцца ў краіне.

Пытанне пераемнасці ўлады ў Казахстане вырашана канстытуцыйна. У выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта яго паўнамоцтвы пераходзяць да старшыні енату да заканчэння выбарчага тэрміну. Затым адбудуцца выбары новага прэзідэнта.

Старшынёй Сената парламента цяпер з'яўляецца Касым-Жамарт Кемелавіч Такаеў. Вы яго добра ведаеце. Ён выпускнік МГІМО, доктар навук. Свабодна валодае ангельскай і кітайскай мовамі. Прайшоў вялікі шлях на кіруючых пасадах рэспублікі. Быў міністрам замежных спраў у гады станаўлення знешняй палітыкі краіны, працаваў віцэ-прэм'ер-міністрам і прэм'ер-міністрам краіны, старшынёй Сената. Ведае краіну, яе эканоміку і палітыку. Вылучаўся і працаваў намеснікам Генеральнага сакратара ААН. Гэта было вялікім прызнаннем яго заслуг як дыпламата і знакам даверу да Казахстана.

Побач са мной ён працуе з першых дзён незалежнасці Казахстана. Я добра яго ведаю. Ён чалавек сумленны, адказны і абавязковы. Падтрымлівае цалкам палітыку, што праводзіцца ўнутры краіны і па-за яе межамі. Усе праграмы распрацоўваліся і прымаліся з яго удзелам.

Я веру, што Такаеў — менавіта той чалавек, каму мы можам даверыць кіраванне Казахстанам.

Дарагія суайчыннікі!

Мы бачым, што свет мяняецца, не стаіць на месцы. З'яўляюцца не толькі новыя магчымасці, але і новыя глабальныя тэхналагічныя і дэмаграфічныя выклікі, нестабільнасць сусветнага парадку. Кожнаму пакаленню даводзіцца вырашаць свае задачы. Я і маё пакаленне зрабілі для краіны ўсё, што змаглі. Вынікі вам вядомыя. Свет змяняецца, і прыходзяць новыя пакаленні. Працэс натуральны. Яны будуць вырашаць праблемы свайго часу. Хай паспрабуюць зрабіць краіну яшчэ лепшай.

Разам з светам мяняцца павінны і мы. Звяртаюся да маладога пакалення казахстанцаў — беражыце незалежны Казахстан — нашу агульную Радзіму, Мәңгілік еў — гэта наш народ, зямля нашых вялікіх продкаў. У нас адна Радзіма, адна зямля.

Беражыце дружбу і адзінства нашага народа, наш ўзаемны давер і павагу з культурай і традыцыямі кожнага грамадзяніна краіны.

Толькі так мы будзем моцныя, пераможам ўсе выклікі.

Толькі так мы будзем квітнець.

Паважаныя казахстанцы!

Мае суайчыннікі!

Сёння я звяртаюся да кожнага з вас.

Перад краінай стаяць маштабныя задачы. І я ўпэўнены ў нашым поспеху.

Якім я бачу Казахстан будучыні?

Я цвёрда ўпэўнены, што казахстанцы будучыні — гэта грамадства адукаваных, свабодных людзей, якія будуць размаўляць на трох мовах.

Яны — грамадзяне свету. Яны падарожнічаюць. Яны адкрытыя для новых ведаў. Яны працавітыя. Яны — патрыёты сваёй краіны.

Я перакананы, што Казахстан будучыні — гэта Грамадства Усеагульнай працы. Гэта — дзяржава з моцнай эканомікай, дзе ўсё робіцца для чалавека. Дзе лепшая адукацыя, лепшая ахова здароўя. Дзе пануюць мір і спакой. Дзе грамадзяне вольныя і роўныя, а ўлада справядлівая. Там вяршэнства закона.

Я веру ў тое, што мы рухаемся правільным курсам, і нішто не зможа збіць нас з вернага шляху.

Калі мы будзем моцныя, з намі будуць лічыцца.

Калі мы будзем спадзявацца на цуд або спадзявацца на іншых, мы страцім дасягнутае.

Паважаныя казахстанцы!

Мяркую, што наступіў момант для падпісання адпаведнага ўказа.

Каментары2

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць