Грамадства1414

«Прыехаў сын-дальнабойшчык, пасля Валю забралі ў бальніцу». Што адбываецца ў Доктаравічах на Капыльшчыне?

Але ўлады адмаўляюць, што на тэрыторыі Капыльскага раёна зафіксаваныя выпадкі каранавіруса.

Медыкі працуюць у Вуглах Капыльскага раёна. Фота facebook.com

Карыстальнікі сацыяльных сетак звярнулі ўвагу на навіны з Капыльскага раёна. 29 сакавіка медычныя работнікі ў ахоўным адзенні абыходзілі хаты жыхароў вёсак Доктаравічы, Новыя Доктаравічы і Вуглы. У людзей бралі аналізы, а таксама рабілі тэсты. Вядома, што ў свеце робіцца, — гэта каранавірус.

«Прыйшлі дзесьці а сёмай вечара, да кагосьці і а восьмай прыходзілі. Зрабілі аналізы, сказалі не выходзіць на вуліцы,

— расказвае адна з жыхарак Доктаравічаў. — Школу закрылі, хоць яна і так на канікулах, дзіцячы садок таксама нібыта закрылі. Толькі магазін працуе. Але дзе тут сядзець дома: і па ваду трэба схадзіць, і ў двары папрацаваць. Вірус гэты ж у паветры не лятае?»

Жыхары Доктаравічаў кажуць, што падазрэнне на каранавірус у мясцовай жыхаркі Валянціны Т. «Нібыта сын да яе прыехаў, які дальнабойшчыкам працуе. Потым жанчыну забралі ў бальніцу з пнеўманіяй. Здаецца, яшчэ не выпісалі», — сказала іншая жыхарка вёскі.

«Наша Ніва» дазванілася да сваякоў спадарыні Валянціны, яны рашуча абверглі чуткі пра каранавірус, але пры гэтым адмовіліся пракаментаваць, што ж на самай справе адбылося. «Не-не, усё не так», — пасля гэтага кінулі слухаўку.

Валянціна Т. працуе тэхнічкай у мясцовай школе, таму кантакт з ёй мелі фактычна ўсе настаўнікі Доктарацкай школы. Вяскоўцы расказалі «Нашай Ніве», што ў бальніцы з пнеўманіяй ляжыць настаўніца англійскай мовы Наталля А.

«Яна пенсіянерка, раней жыла ў Мінску, потым пераехала сюды. Кажуць, што ў рэанімацыі, у яе цукар высокі. Гэта сястра Жоры, у яго таксама нібыта пнеўманія», — расказалі ў вёсцы.

Жыхары Доктаравічаў вельмі занепакоеныя нечаканымі візітамі медыкаў. У прыватных размовах яны кажуць, што ў бальніцы ў Капылі і Мінску ўжо забралі больш за дзясятак вяскоўцаў.

Іншыя ўвогуле расказваюць, што ўезд і выезд з Доктаравічаў закрыты, але гэта не адпавядае праўдзе.

Намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Аляксандр Дубіна паведаміў «Нашай Ніве», што на тэрыторыі раёна праводзяцца прафілактычныя працы ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам у іншых краінах. «Ніякага каранціну няма. На тэрыторыі Капыльскага раёна ніводнага выпадку заражэння каранавірусам не зафіксавана», — сказаў Аляксандр Дубіна.

Каментары14

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць