Грамадства

Стала вядомае імя чацвёртай арыштаванай па справе «замаху на Лукашэнку»

21 красавіка ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» начальнік аддзела следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак заявіў, што па справе «замаху на Лукашэнку і дзяржперавароту» затрыманыя чатыры чалавекі.

Раней вядома было толькі пра трох — гэта адвакат з ЗША Юрась Зянковіч, а таксама літаратуразнаўца Аляксандр Фядута і старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Імя чацвёртага фігуранта прадстаўнік КДБ не назваў.

Вольга Галубовіч. Архіўнае фота з ok.ru

«Наша Ніва» дазналася, што гаворка, хутчэй за ўсё, вядзецца пра 43-гадовую Вольгу Галубовіч. Раней яна займалася справамі мінскага офіса Юрася Зянковіча, які дапамагаў людзям з міграцыяй у ЗША.

Жонка Юрася Алена ў каментары naviny.online пацвярджала тыдзень таму, што Галубовіч затрыманая КДБ. А мінскі офіс Зянковіча нібыта спыніў працу яшчэ ў верасні 2020 года.

«Нашай Ніве» стала вядома, што Вольга працягвае знаходзіцца ў няволі. Ці выстаўлена ёй абвінавачанне, родныя дакладна не ведаюць. Яны пакуль адмаўляюцца ад каментароў.

Што вядома пра Вольгу Галубовіч? Яна родам з Мінска, але ў падлеткавым узросце разам з бацькамі пераехала ў мястэчка Свіслач Пухавіцкага раёна. Вучылася ў мастацкай вучэльні, а таксама на філфаку БДУ, дзе вывучала беларускую, рускую і сербскую мовы.

Вольга працавала сацыяльным педагогам у школе ў Свіслачы, а таксама падмяняла настаўнікаў беларускай і англійскай мовы. У 2003 годзе стала дэпутатам мясцовага пасялковага савета, хоць і прадстаўляла Партыю БНФ. Магчыма, з таго часу яна і ведае Юрася Зянковіча, які ў той жа час абіраўся ў мясцовыя саветы.

Вольга прынцыпова карысталася беларускай мовай, пад яе ўплывам па-беларуску стаў гаварыць і яе муж Алесь. Потым Вольга ўзначальвала кампанію «За нашу Свіслач». Тым не менш асабліва не свяцілася ў грамадскім жыцці.

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць