Грамадства77

Азаронак і Пятроўскі: Нам трэба чырвона-карычневая Расія. Абы не было вайны — гэта лозунг для жанчын

На Youtube з’явіўся відэазапіс дэбатаў з удзелам прапагандыстаў. 

Усе фоты: відэазапіс дэбатаў 

З аднаго боку — прапагандысты Рыгор Азаронак і Пётра Пятроўскі. Іх апаненты — Павел Гардзяюк і Павел Захарчанка з псеўдапартыі «Дэмакратычны саюз», створанай пад крылом Юрыя Васкрасенскага.

У пачатку чэрвеня стала вядома пра раскол у гэтай арганізацыі: з чатырох былых удзельнікаў яе палітрады ў аб’яднанні засталіся двое. Праз стаўленне да вайны ва Украіне з «Дэмсаюза» сышлі Аляксандр Казачок і Андрэй Кушнераў (апошні паехаў ваяваць за Украіну на баку беларускіх добраахвотнікаў).

Тэмай дэбатаў выбралі вайну ва Украіне. Праўда, з першых хвілін Пятроўскі паведаміў суразмоўцам ды публіцы, што, маўляў, вайны ва Украіне няма, бо «ні адзін бок яе не абвяшчаў».

Пятроўскі сказаў, што ліквідацыя «гэтага суб’екта міжнароднага права» — так спікер назваў Украіну — уваходзіць у нацыянальныя інтарэсы Беларусі.

У адказ апаненты адзначылі, што падзеі ва Украіне па ўсіх прыкметах адпавядаюць менавіта паняццю «вайна», а не назве «спецыяльная ваенная аперацыя». Тым не менш, вядучы дэбатаў выкарыстоўваў апошняе з абазначэнняў.

Пачынаючы з сярэдзіны дэбатаў, жарсці пачалі распальвацца. Захарчанка адзначыў, што інтарэсы Беларусі ва ўкраінскім канфлікце наступныя: не дапусціць вайны на тэрыторыі Беларусі і ўдзелу беларусаў у гэтай вайне.

На гэтую рэпліку Пятроўскі эмацыянальна адрэагаваў і заўважыў, што «абы не было вайны — гэта лозунг для жанчын».

Якія ж тады, на яго думку, інтарэсы павінна мець Беларусь у гэтай вайне?

«Першае — гэта тое, каб тыя, хто не працверазеў у 2020 годзе, працверазелі і выйшлі з выцвярэзнікаў без хваробы печані і нырак, і зразумелі, што ідэалогія дэмакратыі і правоў чалавека і заходнія каштоўнасці — гэта поўнае фуфло. Другі ўзровень — нам трэба, каб Расія пазбавілася ад чубайсаў у той ці іншай ступені.

Нам трэба — непапулярны лозунг сярод лібералаў — чырвона-карычневая Расія».

Дзіўны тэзіс Пятроўскі патлумачыў наступным чынам: «Нам трэба, каб Вярхоўны Савет 1993 года ў асобе глыбіннай расійскай дзяржавы правёў рэванш. Каб тых алігархаў, якія захапілі расійскую ўласнасць, пасадзілі, і каб нацыяналізавалі тую ўласнасць, якую параскрадалі ў рускіх».

Зрабіць гэта, па меркаванні праўладнага палітолага, трэба так, каб «Расія больш не марыла пра хруст французскай булкі».

І яшчэ некалькі мэтаў ад Пятра Пятроўскага: «Наша задача — каб на нашых межах не было дзяржавы, што ашчацінілася. На сённяшні момант не бачу магчымасці зрабіць гэта нейкім іншым чынам, акрамя ліквідацыі кіеўскага рэжыму. То-бок

мяжа УССР з Польшчай, Венгрыяй і Румыніяй павінна быць новай мяжой Расіі».

Абагульняе свае ідэі мужчына так:

«Наша задача — вяртанне Еўропы ў родную гавань. П***расы, лесбіянкі, звар’яцелыя лібералы няхай выязджаюць куды жадаюць: у Грэнландыю, Ісландыю ці да хобітаў. Але Еўропа будзе ці хрысціянскай, ці ніякай».

Як сябе павінна весці Беларусь пасля заканчэння канфлікту? Азаронак кажа пра «беларусізацыю Расіі», але ж прапануе зрабіць яе хутчэй праз своеасаблівы падыход да эканомікі: «тыя, хто скраў, павінны гэта вярнуць».

Азаронак развівае думку Пятроўскага пра чырвона-карычневую Расію: «Чырвона-карычневы — дрэнна? Але гэта колер абраза Багародзіцы на карычневай дошцы, таму і будзе беларусізацыя Расіі ў чырвона-карычневым праваслаўным тоне».

Пётра Пятроўскі адзначыў, што, як яму здаецца, дзеянні Расіі ва Украіне — гэта толькі пачатак: «Спадзяюся, што і Кітай зробіць спецыяльную ваенную аперацыю на Тайване, і што ў канчатковым выніку пройдзе міжнародны трыбунал над калектыўным Захадам, які нясе прамую адказнасць за ўвесь каланіялізм».

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе на Кургане Славы 3 ліпеня адзначыў, што Украіну падтрымліваюць 50 дзяржаў, тады як Расію — адна Беларусь. 

«І што яны не ведалі, што ў нас створана ўжо даўно ў саюзе Беларусі і Расіі адзіная групоўка Узброеных Сіл, фактычна адзінае войска. Вы ж гэта ведалі. Дык чаму нас сёння папракаеце? Мы былі і будзем з брацкай Расіяй.

Наш удзел у гэтай спецаперацыі (вайне з Украінай — НН) мною вызначаны даўно. У першы дзень пачатку гэтай аперацыі. Калі я сказаў, успомніце: «Мы нікому не дазволім страляць у спіну рускаму чалавеку».

І мы занялі абарону ад Брэсцкай крэпасці па паўднёвай мяжы, каб не дапусціць гэтага ўдару ў спіну з боку натаўскіх войскаў. Яны гэтага нам дараваць не могуць», — заявіў Лукашэнка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Памятаеце студэнта, які на сустрэчы з Лукашэнкам казаў, што хоча быць прэзідэнтам? Ён цяпер у камандзе Васкрасенскага

Партыя, створаная пад крылом Васкрасенскага, развальваецца. Сышоў яшчэ адзін з яе кіраўнікоў

Каментары7

  • Кажым Ратуевіч
    03.07.2022
    «Антыфашысты» ужо не хаваюць свайго карычневага колеру. Бо заблыталіся ў сваёй прапагандонскай хлусні ды слушна вырашылі – «заўсёды кажы праўду, тады не давядзецца напружана ўспамінаць папярэднюю хлусню» :)))
  • Litwin
    03.07.2022
    Пятроўскі паказаў усю сваю фашысцкую істу. Гэта самы сапраўдны рускамірны фашыст і калабарант. Гэты твар лукашызму. Мэта гэтых здраднікаў ясная - знішчэнне Беларусі і Украіны.
  • Выводитель красно-коричневого
    03.07.2022
    Чё за дичь...

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць