Грамадства33

Фігуранты «справы Ціханоўскага» павінны будуць выплаціць 22 мільёны рублёў кампенсацыі

Па інфармацыі праваабаронцаў, у судовым рашэнні пазначана: «для выплат супрацоўнікам Міністэрства ўнутраных спраў за дадатковы час на службе падчас паслявыбарчых пратэстаў».

Раней пра гэты пазоў у сацсетках распавядала Марына Адамовіч:

«Я даведалася, што нашым «падзельнікам» (6 чалавек) прад'явілі чарговы «пазоў» ад ГП, усяго толькі на 22 мільёны (лічба недакладная, са слоў). А за што, ведаеце? За цяжкія працоўныя пазапланавыя высілкі «любіцеляў мастацтва» ў 2020-м. Асаблівая вытанчанасць у тым, што ўсе, без выключэнняў, нашы хлопцы былі арыштаваныя ў маі-чэрвені 2020-га».

Нагадаем, Сяргею Ціханоўскаму прысудзілі 18 гадоў калоніі, Мікалаю Статкевічу — 14 гадоў калоніі, Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу — па 15 гадоў калоніі, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову — па 16 гадоў калоніі.

Палітвязняў абвінавацілі ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м годзе.

Каментары3

  • Маўродзі
    08.11.2022
    То бок 10 мільёнаў даляраў пайшлі толькі на дадаковыя выплаты. Вельмі добра, што яны гэта аугчылі. А колькі тады мілёьнаў зжырае ўвесь карны апарат за год? Там мабыць лік ідзе ўжо на мільярды. А ячшэ суды, вертыкаль, вайскоўцы... Ўвесь бюджет ідзе на іх, а на затсаўшыеся дробкі медіціына, адукацыя і культура.
  • мясцовы2
    08.11.2022
    Вернем, бартарам, сьвінцом, напрыклад.
  • Мангол
    08.11.2022
    Значит будут грабить, забирать дома, квартиры, имущество. Сволочье, конечно, серьезное в судах. Бессовестное безродное отрепье.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць