Здароўе77

Чым больш людзі ездзяць, тым лепш сябе адчуваюць — даследаванне

Вучоныя з Універсітэцкага каледжа Лондана апыталі больш за тры тысячы дарослых жыхароў паўночнай Англіі.

Навукоўцаў цікавіла, як часта апытаныя людзі ад’язджаюць ад свайго дома на адлегласць больш чым 15 міль (24 кіламетры), піша The Times.

І што ж выявілася? Тыя, хто рэгулярна ці як мінімум часта ездзяць далей, апісвалі сваё здароўе больш пазітыўна, чым дамаседы, і гэта было асабліва актуальна ў выпадку з пажылымі людзьмі.

Выснова ў даследчыкаў нечаканая: важна, каб грамадскі транспарт быў добра развіты, каб нават людзі без уласных аўтамабіляў маглі ездзіць, сустракацца, падарожнічаць.

Праца даследчыкаў з’явілася ў выданні Transport & Health.

Важнай характарыстыкай навукоўцы называюць колькасць месцаў, якія чалавек наведвае за межамі свайго квартала. Чым больш гэтых месцаў, тым больш чалавек сацыяльна актыўны, а гэта добра для ягонага здароўя. Адпаведна, лічаць даследчыкі, іх праца паказвае, што важна інвеставаць у паляпшэнне грамадскага транспарту — цягнікоў і аўтобусаў.

Адзінота шкодзіць здароўю, павялічвае рызыку высокага крывянога ціску, сардэчных захворванняў, атлусцення, дэпрэсіі і дэменцыі. Адзінота павышае рызыку заўчаснай смерці на 26 працэнтаў, і эксперты кажуць, што самотнасць трэба лічыць адной з праблем грамадскай аховы здароўя, аналагічнай курэнню і атлусценню. 

Забаўкі не для кожнага. Якія снегаходы і квадрацыклы прадаюць у Беларусі? Некаторыя каштуюць як кватэра

Жыхар Вілейкі сваімі рукамі сабраў усюдыход, яго назвалі «Бегемотам»

Каментары7

  • Причинно-следственная связь
    07.01.2023
    Все больше и больше данных, и все меньше людей, способных их интерпретировать. Социальная активность и подвижность требуют крепкого здоровья. Обратная связь гораздо слабее. Те, кто ездит на автобусах, чтобы поправить здоровье, будут разочарованы.
  • Статыстыку не прап'еш
    07.01.2023
    Але гэта карэляцыя, то бок не паездкі могуць быць прычынай добрага самаадчування, а наадварот - здаровыя людзі часцей ездзяць.
  • Жвір
    07.01.2023
    Падарожжы не ратуюць ад самоты. Нават знаходзячыся сярод плоймы людзей, маючы актыўную камунікацыю з навакольнымі, шырокае кола кантактаў, працоўныя кантакты, чалавек можа адчуваць сябе ў глыбокай адзіноце. І так было заўжды, гэта не праблема цяперашняга часу. Гэта частка чалавечай прыроды, якая у розных людзей мае розную праяву і глыбіню, у залежнасьці ад абставінаў і характара чалавека.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?42

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць