Кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта расказаў журналістам пра мэту свайго візіту ў Мінск 13 лютага, паведамляе «Радыё Свабода». Паводле яго, ён проста перадаў беларускаму боку просьбу не рабіць захадаў, якія могуць прывесці да зацягвання або пашырэння вайны ва Украіне.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_02/sijarta230213-lv76n.jpg.webp)
Таксама Сіярта назваў фантазіямі гіпотэзы, што ў Мінску ён мог сустракацца з прадстаўнікамі Расіі. Маўляў, калі б яму трэба было нешта абмеркаваць з расіянамі, то ён паехаў бы не ў Мінск, а ў Маскву.
«Ні я, ні хто-небудзь з членаў маёй дэлегацыі не вёў перамовы ні з кім, акрамя беларускіх перамоўнікаў», — заявіў венгерскі міністр.
Петэру Сіярта, як і прэм’ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану, часта закідаюць празмерную супрацу з Масквой.
Петэр Сіярта прылятаў у Мінск 13 лютага. Папярэдні раз прадстаўнік Венгрыі, сам прэм'ер Віктар Орбан, пабываў у Беларусі 5 чэрвеня 2020 года, яшчэ да выбараў, пратэстаў і рэпрэсій. Пасля таго прадстаўнікі краін Еўрасаюза на ўзроўні прэм’ераў ці кіраўнікоў МЗС у Беларусь не прыязджалі.
Каментары