Навука і тэхналогіі

Мужчыну ў Германіі ўдалося вылечыцца ад ВІЧ. Гэта ўжо пяты выпадак у гісторыі

20 лютага было апублікавана паведамленне аб новым выпадку поўнага вылечвання ад ВІЧ. Перамагчы хваробу ўдалося пасля трансплантацыі пацыенту ствалавых клетак, піша Thinktanks.by.

«Дзюсельдорфскі пацыент» стаў пятым у свеце чалавекам, які цалкам вылечыўся ад ВІЧ дзякуючы перасадцы ствалавых клетак і трэцім — калі лічыць толькі выпадкі перасадкі касцявога мозгу. Пра гэтае дасягненне паведаміў навуковы артыкул, апублікаваны ў часопісе Nature Medicine.

Мужчыну, чыё імя не называецца з этычных меркаванняў, 53 гады. ВІЧ-інфекцыя была дыягнаставаная ў яго ў 2008 годзе, а неўзабаве выявілася яшчэ і лейкемія. У 2013-м пацыенту дзеля гэтага быў перасаджаны касцявы мозг ад донара з мутацыяй у гене CCR5.

І вось ужо праз амаль 10 гадоў пасля аперацыі ў арганізме гэтага чалавека не выяўлена значных слядоў віруса, нягледзячы на тое, што паддоследны ўжо больш за чатыры гады не прымае антывірусных прэпаратаў.

Першы выпадак выздараўлення ад ВІЧ адбыўся ў 2009 годзе з «берлінскім пацыентам». Пазней ён раскрыў сваё імя — Цімаці Рэй Браўн — і нават заснаваў фонд для вывучэння ВІЧ.

Браўну таксама «пашанцавала» падхапіць не толькі ВІЧ-інфекцыю, але і захварэць на лейкемію. Лячэнне ад апошняй патрабуе перасадкі касцявога мозгу з яго ствалавымі клеткамі. З іх у арганізме прадукуюцца новыя клеткі крыві замест закранутых ракам.

Сапраўдным шанцаваннем было тое, што лячыць Браўна ўзяўся лекар, які ведаў пра мутацыі, што сустракаюцца ў 1% прадстаўнікоў еўрапеоіднай расы. ВІЧ выкарыстоўвае для пранікнення ў чалавечую клетку бялок CCR5, і мутацыя ў адпаведным гене робіць бялок непрыдатным для стыкоўкі з вірусам.

Яшчэ большай удачай стала тое, што сярод патэнцыйных донараў, якія падыходзілі Браўну па ўсіх шматлікіх паказчыках, знайшоўся носьбіт гэтай мутацыі. Пацыенту перасадзілі касцявы мозг. У ствалавых клетках донарскага мозгу не было генаў віруса, новыя лімфацыты не паддаваліся заражэнню, а старыя заражаныя лімфацыты паступова разбурыліся. Ланцужок перадачы інфекцыі ў арганізме перапыніўся. Праз некалькі гадоў пасля аперацыі пацыента прыдзірліва абследавалі і не знайшлі ў яго ніякіх прыкмет ВІЧ.

Праўда, асаблівага аптымізму гэтыя дасягненні медыцыны не даюць. Перасадка касцявога мозгу — надта небяспечная аперацыя, і робяць яе толькі тады, калі без гэтага не абысціся. Лейкемія — якраз такі выпадак. Так што трансплантацыя наўрад ці калі-небудзь стане масавым метадам лячэння ВІЧ. І нават тым, каму патрэбна такое ўмяшанне, наўрад ці хопіць донараў з рэдкай мутацыяй. 

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць