Грамадства

2 291 чалавека праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным. «Вясна» прыводзіць лічбы трох гадоў палітычных рэпрэсій

Ужо тры гады сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай. Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Па інфармацыі праваабаронцаў, агулам амаль за тры гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся не меней за 4 300 чалавек. Прама цяпер у зняволенні ў жудасных умовах утрымліваюцца не менш за 1 525 палітзняволеных. «Вясна» да Дня палітвязняў Беларусі прыводзіць лічбы па сітуацыі з палітычнымі зняволенымі за тры гады бесперапынных рэпрэсій.

31 траўня 2020 года праваабарончая супольнасць прызнала блогера Сяргея Ціханоўскага палітычным зняволеным. Ён стаў першым палітвязнем за падзеі 2020 года.

З таго часу за амаль тры гады праваабаронцамі было прызнана палітзняволенымі яшчэ 2 290 чалавек. Агулам былі прынятыя 302 заявы аб прызнанні людзей палітычнымі зняволенымі.

На 21 траўня 2023 года ў Беларусі налічваецца 1 525 палітзняволеных, кожная 10-я з якіх — жанчына.

Усе яны ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах. Палітвязняў фактычна ўтрымліваюць у рэжыме «інкамунікада», не аказваюць медыцынскую дапамогу, пазбаўляюць права на абарону, закідваюць у карцары і штрафныя ізалятары, дзе створаныя спецыяльныя ўмовы, якія самі палітвязні называюць катавальнымі.

Сваякі і блізкія людзі некаторых вязняў месяцамі не атрымліваюць звестак пра стан іх родных. Дзясяткі чалавек знаходзяцца ў зняволенні з сур'ёзнымі захворваннямі, таму прызначаныя тэрміны могуць стаць для іх пажыццёвымі, як гэта здарылася з хворым на сэрца Мікалаем Клімовічам, які 5 траўня памёр у віцебскай калоніі №3.

На сённяшні дзень у месцах несвабоды ўтрымліваюцца дзевяць падлеткаў, якім на момант затрымання не было 18 гадоў: Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Павел Піскун, а таксама Арцём Вайцяховіч, якому яшчэ няма нават 16 гадоў.

Два гады таму, 21 траўня 2021 года, у спісе палітвязняў было 404 чалавекі — гэта ў чатыры разы менш, чым сёння.

Гэта сведчыць аб тым, што рэпрэсіі працягваюцца штодзённа цягам ужо 1 096 дзён.

Кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення па заканчэнні тэрміну. Па дадзеных праваабаронцаў «Вясны», на волю выйшлі не менш за 364 палітвязні.

З 2020 года з крымінальным пераследам па палітычных матывах сутыкнуліся не меней за 4 300 чалавек. 

Праваабаронцам вядома пра мінімум 854 чалавекі, якія былі асуджаныя беларускімі суддзямі да «хатняй хіміі».

Наўпрост цяпер у папраўчых установах адкрытага тыпу («хімія») знаходзяцца 254 палітычныя вязні. Вядома, што там на іх аказваецца ціск: да іх прыязджаюць сілавікі, правяраюць тэлефоны, збіваюць, адпраўляюць на «суткі», а супраць некаторых пасля гэтага ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы.

Праваабаронцы заклікаюць працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Не пакідайце людзей сам-насам з рэпрэсіямі, бо сіла беларусаў — у салідарнасці!

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?42

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць