Грамадства1111

Кіраўнік Добрушскага раёна выратаваў хлопчыка, які тануў у віры на Іпуці, добрай парадай 

Пра незвычайны выпадак, які адбыўся 15 чэрвеня, распавяло мясцовае выданне, заўважыў «Флагшток». 

Аляксандр Горбач. Фота: «Дняпровец»

Старшыня Добрушскага райвыканкама Аляксандр Горбач распавёў «Дняпроўцу», што з пачаткам сезона адпачынкаў, канікулаў ён «цвёрда вырашыў» штодня аб'язджаць раён па несанкцыянаваных месцах для адпачынку і купання. І недарма. 

— Падчас аднаго з аб'ездаў разам з кіроўцам мы ўбачылі школьнікаў, якія ўжо пачалі купацца. Спыніліся. Не магу сказаць нават дакладна, для чаго: ці то для таго, каб усё пракантраляваць, ці каб упэўніцца, што ўсё будзе добра. І бачым, што аднаго з хлопчыкаў пачало закручваць у вір, — расказвае чыноўнік.

— У нас на вачах пачаў апускацца пад ваду і захлынацца. 

Хлапчук пачаў крычаць і клікаць на дапамогу. Імгненна мы прынялі рашэнне, што трэба ратаваць дзіця. Універсітэцкія веды тут жа ўсплылі ў галаве, мы адразу сталі гаварыць хлопчыку, што трэба рабіць, каб выратавацца, — расказаў Аляксандр.

«Школьнік зрабіў усё, як яму сказалі: расслабіўся, лёг на ваду, а калі цячэннем яго «паднесла» бліжэй да берага, пачаў хапацца за кусты, якія «цягнуцца» па ўсім беразе. Так яго дасталі з вады», — распавёў старшыня выданню.

Першае, што параіў Аляксандр Горбач школьніку, — супакоіцца і не панікаваць.

— Я бачыў, што ён ужо нахапаўся вады і вельмі моцна напалохаўся. У вачах чыталася паніка, — адзначыў Аляксандр Горбач.

«Старшыня райвыканкама падрабязна абмаляваў карціну здарэння ў прамым сэнсе гэтага слова на лістку паперы. А тое самае месца паказаў вадзіцель, з якім дапамагалі школьніку», — піша выданне.

Кіроўца паказвае месца здарэння

«Дняпровец» удакладняе, што «Аляксандр Горбач атрымаў веды і навыкі па выратаванні тапельцаў у часе вучобы ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны на факультэце фізічнай культуры і спорту». 

«Цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што ратавальнік — гэта яшчэ адна прафесія ў яго скарбонцы. Дарэчы, сам «выратавальнік» не лічыць свой учынак гераічным. Як выказаўся Аляксандр Горбач, гэта «проста працоўныя моманты», — піша выданне. 

Каментары11

  • овно не тонет
    20.06.2023
    зато хорошо грит
  • Ким Чен Ын
    20.06.2023
    Одобряю.
  • Жвір
    20.06.2023
    Малайчына. Гэты чалавек выклікае павагу. А Добруш, гэта ці не тое месца, дзе вырабляюць цудоўны посуд ? У мяне чайнік добрушскі, сёньня ў ім во чай заварыў, берагу, як сапраўдную рэліквію...

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць