Указам Лукашэнкі Цэнтральнай выбарчай камісіі прысвоілі афіцыйныя геральдычныя сімвалы. Дакументам прадугледжваецца ўвядзенне эмблемы ўстановы, сцяга, нагрудных знакаў сяброў і работнікаў апарата ЦВК.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/novaya_emblema_cik_2023-q3x7l.jpg.webp)
Новая эмблема ЦВК
Эмблема ўяўляе сабой круг з аблямоўкай серабрыстага колеру, усярэдзіне якога на фоне прамянёў намаляваная тэрыторыя Беларусі ў колерах дзяржаўнага сцяга. У цэнтры месціцца «птушачка» белага колеру — маўляў, гэта знак, які найчасцей ставіцца выбаршчыкамі ў бюлетэнях.
Сцяг і нагрудныя знакі абыгрываюць малюнак эмблемы.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/flag_cik-gwzbm.jpg.webp)
Сцяг ЦВК
Каментары