Здароўе11

Лета, спёка. Як не падхапіць кішэчную інфекцыю?

Лета — не толькі пара доўгачаканых адпачынкаў і школьных канікулаў, але і час, калі ўзрастае рызыка кішэчных інфекцый. Пра тое, як засцерагчы сябе і сваіх дзяцей, расказаў «Звяздзе» доктар-інфекцыяніст 11-й гарадской паліклінікі Мінска Андрэй Макарэвіч.

— Андрэй Міхайлавіч, спачатку раскажыце, што разумеюць пад агульным паняццем вострых кішэчных інфекцый.

— Гэта група інфекцыйных захворванняў, якія суправаджаюцца парушэннем маторыкі страўнікава-кішачнага тракту з развіццём ляксаў (дыярэі), інтаксікацыі, а ў шэрагу выпадкаў — абязводжваннем.

Узбуджальнікамі вострых кішэчных інфекцый можа быць шматлікая група бактэрый, вірусаў, якія могуць выклікаць дысфункцыю кішэчніка. Найбольш часта ў клінічнай практыцы захворванне абумоўленае дызентэрыйнымі палачкамі (шыгеламі), сальманеламі, патагеннымі кішэчнымі палачкамі (эшэрыхіямі), стафілакокамі, клебсіеламі, пратэем, іерсініямі, сінегнойнай палачкай, халернымі вібрыёнамі і інш. З вірусаў найбольшае значэнне маюць ратавірусы, энтэравірусы Коксакі, каранавірусы, адэнавірусы, вірусы Норвалк і інш. Дыярэя можа быць таксама абумоўленая амёбамі, лямбліямі, крыптаспарыдыямі. І гэты пералік узбуджальнікаў вострых кішэчных інфекцый далёка не поўны, многія з іх недастаткова вывучаныя, пастаянна адкрываюцца ўсё новыя ўзбуджальнікі.

Узбуджальнікі вострых кішэчных інфекцый устойлівыя ў навакольным асяроддзі, могуць працяглы час захоўвацца на руках, посудзе, цацках і прадметах ужытку, у глебе і вадзе, інфікаваных фекаліямі хворага. Некаторыя з іх здольныя размнажацца ў прадуктах харчавання пры пакаёвай ці нават нізкай тэмпературы. Яны звычайна гінуць пры кіпячэнні і апрацоўцы дэзынфекцыйнымі сродкамі, якія ўтрымліваюць хлор.

— Хто найчасцей схільны да захворванняў на кішэчныя інфекцыі?

— Захваральнасць на вострыя кішэчныя інфекцыі высокая і рэгіструецца на працягу ўсяго года з уздымам у летні ды восеньскі перыяд. Хварэюць дарослыя і дзеці, прычым малыя найбольш часта ва ўзросце ад 1 да 7 гадоў.

Смяротнасць пры вострых кішэчных інфекцыях адносна невысокая і назіраецца пераважна ў дзяцей ранняга ўзросту.

— Як адбываецца заражэнне?

— Крыніца інфекцыі — хворы чалавек, а таксама носьбіты ўзбуджальнікаў захворвання. Найбольш небяспечныя хворыя на лёгкія, сцёртыя і бессімптомныя формы вострых кішэчных інфекцый. У дзіцячых калектывах крыніцамі эпідэмічных усплёскаў нярэдка бываюць работнікі харчаблокаў.

Асноўны механізм перадачы — фекальна-аральны, які рэалізоўваецца харчовым, водным і кантактна-бытавым шляхамі, радзей — паветрана-пылавым. Фактарамі перадачы могуць стаць ежа, вада, прадметы ўжытку, цацкі, інфіцыраваныя фекаліямі хворага, у перадачы некаторых інфекцый маюць значэнне насякомыя, у прыватнасці мухі. Заражэнню вострымі кішэчнымі інфекцыямі спрыяюць антысанітарныя ўмовы жыцця, незахаванне правіл асабістай гігіены, ужыванне заражаных прадуктаў харчавання, якія захоўваліся ці рыхтаваліся з парушэннем правілаў.

— Што рабіць пры сімптомах кішэчнай інфекцыі?

— Галоўнае — аднаўленне аб'ёму страчанай вадкасці, якую можна папоўніць з дапамогай такіх прэпаратаў, як нормагідрон, які раствараецца ў суадносінах 1 пакуначак на 1 літр вады, у суткі трэба выпіць мінімум 2 літры для дарослага чалавека. Сарбенты, як усім вядомая смекта, таксама павінны выкарыстоўвацца ў такіх выпадках — 3 пакуначкі на суткі.

Сярод прэпаратаў, якія дзейнічаюць супраць узбуджальнікаў-бактэрый, добра паказаў сябе стопдыяр, які прымаецца ў адпаведнасці з інструкцыяй да прэпарата. Калі праблема віруснага характару, то можна рэкамендаваць прабіётыкі, напрыклад прабіёлаг ці лінекс фортэ, таксама ў адпаведнасці з інструкцыяй. Нялішнімі будуць прэпараты крэон (фермент, які дапаможа страваванню) і эспумізан, які ліквідуе газаўтварэнне. Пажадана ў перыяд хваробы захоўваць дыету. Варта адмовіцца ад малочных прадуктаў, а таксама ад гародніны і садавіны.

Каментары1

  • Бородатый козел
    13.07.2023
    Купальники по типу "шнурок в заднице" носят девушки страшной наружности. Показать же больше ничего. И это так мерзко, если б они это понимали.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць