Свет1313

Захад хоча выцягнуць Навальнага ў рамках абмену зняволенымі з Расіяй — The Wall Street Journal

Існуе магчымасць вызвалення Аляксея Навальнага і іншых вядомых расійскіх апазіцыянераў шляхам абмену зняволенымі паміж Захадам і Расіяй. Пра гэта 10 верасня паведаміла выданне The Wall Street Journal са спасылкай на афіцыйных асоб адразу з некалькіх заходніх краін.

Аляксей Навальны. Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko

Паводле выдання, для гэтага можа быць выкарыстаны наяўны канал, пры дапамозе якога Захад вяртае сваіх грамадзян, арыштаваных у Расіі, у абмен на выдачу Маскве затрыманых у сябе расійскіх шпіёнаў (нагадаем, што менавіта такім чынам летась ЗША абмянялі крамлёўскага гандляра зброяй Віктара Бута на амерыканскую баскетбалістку Брытні Грайнер).

«Такія зняволеныя дысідэнты, як Навальны, могуць быць уключаныя ў спіс абмену асуджанымі паміж Захадам і Расіяй. У гэтым спісе таксама ёсць затрыманыя ў Расіі ветэран амерыканскай марской пяхоты Пол Уілан і рэпарцёр The Wall Street Journal Эван Гершковіч.

У абмен Крэмль вельмі хоча вярнуць свайго тайнага агента і палітычнага забойцу — Вадзіма Красікава, асуджанага ў Германіі на пажыццёвае зняволенне за забойства чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі», — распавядае выданне The Wall Street Journal.

Агент расійскіх спецслужбаў Вадзім Красікаў (злева) у 2019 годзе ў Берліне забіў стрэлам у галаву грамадзяніна Грузіі і былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі (справа), якога называлі адным з людзей, набліжаных да Аслана Масхадава і Шаміля Басаева. Фота: Daily Mail

58-гадовы Вадзім Красікаў да арышту быў супрацоўнікам таемнага аддзела ФСБ пад назвай «Вымпел», які спецыялізуецца на палітычных забойствах і падпольных аперацыях за мяжой. Яшчэ ў 2019 годзе чарговай ахвярай Красікава стаў грамадзянін Грузіі і па сумяшчальніцтве былы чачэнскі палявы камандзір Зелімхан Хангашвілі, які быў звязаны з экс-прэзідэнтам Чачні Асланам Масхадавым і вядомым чачэнскім палявым камандзірам Шамілем Басаевым.

Па інфармацыі The Wall Street Journal, менавіта Красікаў з'яўляецца цэнтральнай фігурай магчымага будучага абмену зняволенымі, бо Пуцін нібыта вельмі моцна жадае вярнуць яго назад. Абмен без вызвалення Красікава Крамлём увогуле не разглядаецца.

Нагадаем, што не толькі Захад прапрацоўвае механізм вызвалення расійскіх дысідэнтаў з турмаў. Гэтым пытаннем, нягледзячы на вайну, нядаўна зацікавілася і Украіна. Згодна з новымі планамі вайсковай разведкі Украіны, расійскія палітвязні, якія выступалі супраць вайны, могуць быць уключаны ў спіс на абмен паміж Кіевам і Масквой. 

Чытайце яшчэ:

«Я вельмі моцна ненавіджу тых, хто прадаў гістарычны шанец Расіі». Навальны напісаў рэзкі артыкул у адрас Ельцына, Чубайса, Венядзіктава і Сабчак

Жонка Навальнага расказала, ці гатова пайсці шляхам Святланы Ціханоўскай 

«Навальны» стаў найлепшым дакументальным фільмам, «Усё ўсюды і адразу» атрымаў сем «Оскараў», у тым ліку за найлепшы фільм

Каментары13

  • Неверагодна злы
    10.09.2023
    Ідыёты, ды ён апошні пра каго варта клапаціцца, хай бы пра анкхворых закладнікаў лукашэнкі паклапаціўся!
  • Skarbnik
    10.09.2023
    А можа лепш вызваліць лаўрэата Нобэля Алеся Бяляцкага?
  • Беларус
    10.09.2023
    Skarbnik, А на каго яго мяняць? У Захаду ж няма ў руках людзей, важных для Лукашэнкі. Калі для Лукашэнкі такія людзі ёсць у прынцыпе.

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Apple можа здаць прыватныя даныя ўсіх сваіх карыстальнікаў у свеце спецслужбам Вялікабрытаніі. Гэта можа стаць небяспечным прэцэдэнтам4

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?46

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць