Грамадства2929

«Сдохни, Путлер. Нет войне». Скарыназнаўца абвясціў вайну Расіі і беспакарана правёў першую дыверсію

Нязвыклы спосаб выказвання думак, якім карыстаўся Францыск Скарына, дапамог даследчыку яго творчасці Іллі Лямешкіну ашукаць часопіс МГІМО. Не заўважыўшы падвоху, выданне надрукавала артыкул з антыпуцінскім пасланнем. Навуковец вычакаў, пакуль наклад выдання разыдзецца, а затым расказаў калегам пра зробленае.

Ілля Лямешкін. Фота: асабісты альбом Іллі Лямешкіна

«Скарына ўдзельнічае ў вайне супраць Крамля»

Ілля Лямешкін — славіст, доктар філасофіі, дацэнт Карлавага ўніверсітэта — з 2017 году збірае звесткі пра творчасць Францыска Скарыны. У 2020 годзе пабачыла свет яго манаграфія «Партрэт Францішка Скарыны», якую забаранілі ў Беларусі.

У снежні 2022 года Ілля Лямешкін напісаў у расійскі часопіс «Канцэпт: філасофія, рэлігія, культура» бяскрыўдны на першы погляд артыкул «Колькі кніг Ф. Скарына выдаў у Празе?».

Часопіс выдае МГІМО — Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. Яго выпускнікі становяцца праваднікамі расійскага імперыялізму. 

У артыкуле Ілля Лямешкін закадаваў палітычнае пасланне выдаўцам. Для антыпуцінскага і антываеннага звароту навуковец выкарыстаў нязвыклы сродак перадачы інфармацыі — акраверш. Яго упершыню ў сваіх тэкстах ужыў 500 гадоў таму сам Скарына. 

У акравершы пачатковыя літары вершаваных радкоў, прачытаныя зверху ўніз, утвараюць слова ці фразу.

Разварот з акафіста Францыска Скарыны з «Малой падарожнай кніжкі». На развароце слова «делал». Увесь акраверш: «Делал доктар Скарыніч Францiскус». Фота: з асабістага архіву Іллі Лямешкіна

У 22-х абзацах аўтар артыкула з дапамогаю камбінаторнай паэтыкі Фрацыска Скарыны схаваў два сказы: «СДОХНИ, ПУТЛЕР. НЕТ ВОЙНЕ.И.Л». 

Ілля Лямешкін свой артыкул называе дыверсіяй і сабатажам. Усё ў ім сімвалічна. Колькасць абзацаў нагадвае пра год пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. А сам артыкул быў дасланы ў МГІМО 24 лютага 2023 года — у першую гадавіну пачатку вайны. 

«Для мяне гэта мая маленькая асабістая вайна, якую я пачаў 24 лютага», — даводзіць скарыназнаўца.

Уражанне бяскрыўднасці артыкула стварае яго навуковая частка. У ёй аўтар расказвае пра творчасць беларускага асветніка, першадрукара, інтэлектуала эпохі Адраджэння на мове Скарыны — у культываванай манеры XVI стагоддзя.

«Мне прыемна, што гэтак Скарына ўдзельнічае ў вайне супраць Крамля, бо яго сродак перадачы інфармацыі ў роўнай меры беларускі і ўкраінскі, — даводзіць навуковец. — Скарына жыў у той час, калі гэтыя народы яшчэ не падзяліліся. Мы былі адзіным народ — Рутэнія. Францыск называў сябе рутэнус, а гэта агульны продак сучасных беларуса і ўкраінца».

Ілля Лямешкін адзначае, што яму важна было надрукаваць артыкул у часопісе, які не толькі супрацоўнічае з рэжымам Пуціна, але ўвасабляе сабою рэжым.

Артыкулам са схаваным пасланнем навуковец намагаецца дыскрэдытаваць Міністэрства замежных справаў Расіі, пакараць кіраўніцтва ўніверсітэта і сам часопіс за падтрымку вайны.

«Трэба разумець, што ўніверсітэт МГІМО непасрэдна адносіцца да Міністэрства замежных спраў. А гэта і Лаўроў (Сяргей Лаўроў, міністр замежных спраў Расіі. — НН), і Захарава (Марыя Захарава, афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі. — НН), і ўся іх хеўра», — тлумачыць навуковец.

Ілля Лямешкін заўважае, што галоўны рэдактар часопіса Юрый Сіманаў-Вяземскі 30 гадоў вядзе перадачу «Умники и умницы», якая ператварылася ў школу па адбору кадраў для рэжыму Пуціна. З усёй Расіі збіраюць таленавітую моладзь і пераможцаў без конкурсу бяруць у МГІМО, «дзе з іх робяць Лаўровых і Захаравых».

Артыкул Іллі Лямешкіна ў расійскім часопісе. Фота: скрын з сайта МГІМО

Славіст кажа, што актуалізаваў камбінаторную паэтыку Францыска Скарыны, каб у беларусаў і расіян з'явіўся сродак для выказвання антываеннай пазіцыі ва ўмовах дыктатуры і таталітарызму. Ёю можна карыстацца таксама ў турме, бо такая стыхія творчасці не паддаецца кантролю і, каб выявіць забароненае, супрацоўнікі павінны разбірацца ў тонкасцях такога мастацтва.

Ашуканства Іллі Лямешкіна не было выяўленае дагэтуль. 500 асобнікаў накладу часопіса з крамольным артыкулам разышліся па бібліятэках, універсітэтах, дыпламатычных прадстаўніцтвах. У ліпені электронная версія артыкула з’явілася на сайце выдання.

Скарыназнаўцу ўдалося разжыцца часопісам з дапамогаю «кніжнага падману».

Навуковец звярнуўся ў расійскую амбасаду ў Празе, каб тая наўзамен выданням пражскага лінгвістычнага гуртка даслала яму нумар часопіса з яго артыкулам. У Расію былі дасланыя 22 асобнікі забароненай у Беларусі кнігі «Партрэт Францішка Скарыны», а адтуль дыпламатычнай поштай навуковец атрымаў 10 асобнікаў з антыпуцінскім акравершам.

Кніга «Партрэт Францішка Скарыны», забароненая ў Беларусі. Фота: асабісты альбом Іллі Лямешкіна

Ілля Лямешкін нагадвае, што яго кнігу «Партрэт Францішка Скарыны» па загадзе зверху прыбралі з беларускіх бібліятэк у 2022 годзе. Гэта адбылося пасля таго, як былі адрэфлексаваныя падзеі 2020 года. Прычын, каб так зрабіць з манаграфіяй, у лукашэнкаўцаў было нямала.

Крамольны для Лукашэнкі раздзел у кнізе «Партрэт Францішка Скарыны». У ім тлумачыцца, што Лукашэнка дыскрэдытаваў ордэн Скарыны. Фота: асабісты альбом Іллі Лямешкіна

Адзін з раздзелаў быў прысвечаны пратэстам. На пачатку было напісана, што выказваецца падтрымка «люду паспалітаму і акадэмічнаму свету Беларусі, які аказаўся ў дужа няпростым становішчы». Аўтар у згадцы пра раздачу ордэнаў Скарыны назваў Лукашэнку невукам. Прэзідэнт жа пражскага лінгвістычнага гуртка ў прадмове напісаў: «тое, што было аўтарытарным рэжымам, на нашых вачах ператвараецца ў дыктатуру».

Ілля Лямешкін лічыць, што лёс нумара расійскага часопіса з акравершам будзе такім жа, як і ў яго кнігі пра Скарыну. Калі кіраўніцтва даведаецца пра крамолу, то частку накладу, якую не паспелі распаўсюдзіць, знішчаць. Разасланыя ў бібліятэкі асобнікі збяруць.

«Часопіс з акравершам стане бібліяграфічнай рэдкасцю. Я іх раздаю ў аддзелы рэдкіх кніг бібліятэк. Адзін асобнік ужо знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі, яшчэ адзін — у бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта», — гаворыць навуковец.

«Цэнзарам давядзецца вычытваць тэксты гарызантальна і вертыкальна»

Пра тое, што схавана ў артыкуле, Ілля Лямешкін паведаміў сам 15 верасня ў навуковай сацыяльнай сетцы Academia.edu. Ён апублікаваў гэта для дыскусіі, суправадзіўшы каментаром: «Хто не можа гаварыць пра вайну — няхай тут гаворыць аб Скарыну».

Пакуль рэакцыі з Расіі на артыкул няма, але яна з'явіцца бліжэйшым часам, упэўнены навуковец.

Перапіску з ім МГІМО ўжо спыніў. На яго заяўку аб удзеле ў канферэнцыі «Магія і інавацыі», якую 20 кастрычніка арганізуе гэта навучальная ўстанова, не адказваюць. У анатацыі да выступу на канферэнцыі скарыназнаўца таксама выкарыстаў акраверш з антываенным зваротам, але ў іншай стылістыцы.

На думку навукоўца, калі акравершы стануць папулярнымі, то цэнзарам з рэдактарамі давядзецца пільна вычытваць тэксты «не толькі гарызантальна, але і вертыкальна». Гэта будзе іх вымотваць. Патрабаваць дадатковага часу, а значыць і грошай.

«І гэта наступствы, да якіх я імкнуся таксама. Каб МГІМО, часопіс і МЗС мелі не толькі рэпутацыйныя праблемы, але і фінансавыя», — адзначае скарыназнаўца.

Ілля Лямешкін кажа, што яму ўжо даслалі ліст з Расіі, у якім выкарыстаная камбінаторная паэтыка Скарыны і ў такой жа форме аўтару быў адпраўлены адказ. А ў дыскусіі на Academia.edu адзін з расійскіх удзельнікаў прапанаваў рабіць стаўкі, як хутка артыкул з антыпуцінскім акравершам знікне з часопіса.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Што ўтойвае Біблія Скарыны?

«Супрацоўнік ГУБАЗіКа ўзяў у мяне кнігу з вершамі і папрасіў аўтограф». Расказваем пра студэнта, які стварыў прафсаюз у БДУ

Чэшскія даследчыкі: Францыск Скарына не меў вусоў

За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153

Каментары29

  • Лёлік з-пад Лімасола
    18.09.2023
    ггагаг)) Годна!
  • цудоўна
    18.09.2023
    "Мы былі адзіным народ — Рутэнія. Францыск называў сябе рутэнус, а гэта агульны продак сучасных беларуса і ўкраінца"
    дзесьці на Палессі зараз задаволена пасміхаецца Просты)
  • п
    18.09.2023
    пантарез..... 
    про такие дела надо рассказывать внукам или писатаь мемуары в стол.  идиот самы настоящы толку с его книг теперь? изымут и в макулатуру.  Это игра в долгую а то что он сиюминутной славы захотел - ну смешно прямо

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць