Меркаванні55

У Польшчы перамагла апазіцыя. Як гэта адаб’ецца на Беларусі

Спыталі ў палітолага, як перамога апазіцыі на парламенцкіх выбарах у Польшчы можа паўплываць на адносіны паміж афіцыйным Мінскам і Варшавай.

Ці варта чакаць змен?

На парламенцкіх выбарах у Польшчы кансерватыўна-нацыяналістычная партыя «Закон і справядлівасць» (PiS), якая была ва ўладзе з 2015 года, набрала на выбарах найбольш галасоў (35,38%). Але наўрад ці яна здолее сфарміраваць урад. Чакаецца, што ўрад узначаліць «Грамадзянская кааліцыя», бо да яе далучыцца іншая апазіцыя.

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч адзначае, што хоць склад новай урадавай кааліцыі ў нейкім сэнсе будзе ўплываць на адносіны паміж Варшавай і Мінскам, гэта не прывядзе да нейкіх прынцыповых змен у двухбаковых адносінах.

«Складанасці, якія сёння існуюць, абумоўленыя даволі глыбокімі фундаментальнымі прычынамі, таму на іх мала ўплываюць палітычныя партыі, якія будуць узначальваць новы ўрад», — лічыць Карбалевіч.

Валер Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Пры гэтым, на думку палітолага, сам канец выбарчай кампаніі можа нейкім чынам паўплываць на адносіны паміж краінамі, бо палітыкам больш не трэба будзе аглядацца на пазіцыю электарату.

«Ім больш не трэба рэагаваць на тыя ці іншыя дзеянні з аглядам на выбарчую кампанію. Таму менавіта сам факт завяршэння электаральнай кампаніі можа больш уплываць на адносіны і паводзіны, чым тое, якая складзецца ўрадавая кааліцыя».

Што перамога апазіцыі азначае для беларускай дыяспары?

Што тычыцца перамен у стаўленні да беларускай дыяспары і дэмакратычных сілаў Беларусі, то, на думку эксперта, ніякіх грунтоўных змен тут чакаць таксама не варта.

«Польшча лаяльна ставіцца да беларускай дыяспары, магчыма, яна з'яўляецца нават самай лаяльнай сярод краін ЕС. Таму наўрад ці стварэнне новай урадавай кааліцыі можа неяк на гэта паўплываць».

Валер Карбалевіч лічыць, што змены сіл ва ўрадзе ў першую чаргу могуць прывезці да нармалізацыі адносін паміж Варшавай і Бруселем.

«Будзе менш канфліктных пунктаў. Дзеянні ва ўсіх сферах могуць стаць больш сінхроннымі», — мяркуе Карбалевіч.

Таксама аналітык выказвае здагадку, што пасля выбараў сцішыцца і публічная палеміка, якая была паміж Варшавай і Кіевам, бо новая кааліцыя ва ўрадзе больш арыентуецца на агульную пазіцыю краін Захаду.

Пры гэтым, на думку Карбалевіча, гэта не будзе азначаць, што падтрымка Украіны зможа стаць больш моцнай.

«Аб'ём дапамогі як збоку Польшчы, так і іншых краін Захаду мае ліміты магчымасцяў. Тым больш, калі цяпер пачалася вайна на Блізкім Усходзе. Таму па аб'ектыўных прычынах аб'ём дапамогі пашырацца не будзе. І гэты чыннік больш важны, чым жаданне ці імкненне павялічыць тую дапамогу ў незалежнасці ад таго, будуць гэта старыя ці новыя кіраўнічыя эліты», — адзначае эксперт.

Таму, на думку палітолага, змены ва ўрадзе ў першую чаргу будуць уплываць на змены ва ўнутранай палітыцы Польшчы, а не ў знешняй.

Чаму рэферэндум праваліўся?

Паралельна з выбарамі ў парламент, на якіх была зафіксаваная рэкордная яўка, у Польшчы праходзіў рэферэндум, які праваліўся праз тое, што ўдзел у ім прынялі менш за 50% выбаршчыкаў. 

Адно з чатырох пытанняў, вынесеных на плебісцыт, тычылася Беларусі. Дакладней, агароджы на мяжы паміж краінамі.

Агароджа на мяжы з Беларуссю. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk, File

Нізкую цікавасць да рэферэндуму палітычны аглядальнік тлумачыць тым, што ён быў абсалютна штучным. І прыдуманы партыяй PiS дзеля таго, каб заахвоціць і мабілізаваць свой электарат.

«Гэта было відавочным для ўсіх, таму амаль усе апазіцыйныя партыі фактычна выступілі супраць гэтага рэферэндуму. Можна казаць, што ў ім і ўдзельнічаў толькі «пісаўскі» электарат, таму і вынікі адпаведныя.

Калі казаць пра пытанне агароджы на мяжы з Беларуссю, то яно наогул штучнае і нелагічнае, бо агароджа ўжо фактычна пабудаваная. Пытанне было арыентаванае на тое, каб заахвоціць больш людзей падтрымліваць PiS.

Таму большасць выбаршчыкаў зразумела штучнасць і палітызаванасць такіх пытанняў, звязаных менавіта з выбарамі, а не з рэальнымі праблемамі, якія існуюць у польскім грамадстве», — лічыць палітолаг.

Чытайце таксама: 

Ці выкарыстае Лукашэнка змену ўлады ў Польшчы, каб перазагрузіць адносіны з Варшавай? Пабачым па адным простым кроку

«Азаронкаўшчына — гэта найвышэйшая форма лукашызму». «Ток» з Валерыем Карбалевічам

Каментары5

  • #_#
    17.10.2023
    "Польшча лаяльна ставіцца да беларускай дыяспары, магчыма, яна з'яўляецца нават самай лаяльнай сярод краін ЕС."
    гэта факт. гэта цяжка не заўважыць нават проста назіраючы, што называецца, збоку

    але ці радавацца гэтаму факту беларусам? палякі ахвотна прымаюць беларусаў, бо славяне, адукаваныя, працавітыя і т.п. беларусы займаюць працоўныя месцы, якія вызваляюцца, калі самі палякі едуць на Захад. і шмат хто з беларусаў робіцца  потым палякам. палякі задаволены. а мы?

    хто зойме месцы ў нас? кітайцы? негры? арабы? (не хачу нікога пакрыўдзіць)
  • Кшиштоф
    18.10.2023
    В отношении узурпатора Лу в Польше оппозиции нет.
  • Менск
    18.10.2023
    Дзе вы бачылі афіцыйны Мінск? Зноў дурыце голаву?

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця2

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт2

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет1

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Зяленскі: Паўночнакарэйскія войскі вярнуліся на лінію фронту2

Apple можа здаць прыватныя даныя ўсіх сваіх карыстальнікаў у свеце спецслужбам Вялікабрытаніі. Гэта можа стаць небяспечным прэцэдэнтам4

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?46

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця2

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць