Парамедык беларускіх добраахвотнікаў Настасся «Север» Махамет заявіла, што да канца года пакіне полк Кастуся Каліноўскага.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/nastassiamachamet-ixmb7.jpg.webp)
«У мяне ёсць прычына больш тут не заставацца. Падрабязнасцяў не дадзены момант не будзе. Як гаворыцца, без каментароў», — паведаміла Настасся ў інстаграме.
«Нашай Ніве» камандзірка эвакуацыі батальёна «Волат» палка Каліноўскага ўдакладніла, што яе намер сысці «не звязаны са здароўем».
На пытанне, ці застанецца яна ў шэрагах добраахвотнікаў, ці сыдзе зусім, адказала, што гэтага не можа абмяркоўваць.
Настасся Махамет запісалася медыкам у тэрабарону на трэці дзень поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны.
У сакавіку перайшла да беларускіх добраахвотнікаў, якім патрабаваўся лекар.
Спачатку ў каліноўцаў Настасся выконвала абавязкі тылавога медыка, а з сярэдзіны мая перайшла ў эвакуацыю. Дзяўчына вывозіць з перадавой параненых вайскоўцаў.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_02/photo_2023-02-23_16-45-09-cyju5.jpg.webp)
Сёлета Настассю параніла. Яна атрымала чэрапна-мазгавую траўму, калі побач з машынай, якою ехалі медыкі, узарваўся снарад.
Настасся ўзнагароджаная ордэнам «За мужнасць» 3-й ступені. Узнагароду атрымала з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Парамедык мае таксама медаль БНР за баявыя заслугі.
Настасся лічыць самым непрыемным на фронце ўнутраныя разборкі. Самым жа прыемным: калі ваяры вяртаюцца з задання жывымі.
Самае страшнае, кажа яна — губляць людзей, а яшчэ цяжэй, калі іх лёс невядомы.
Настасся нарадзілася ў Івацэвічах. Яе бацька вайсковец. З 10 гадоў жыла ў Мінску. Яна выпускніца Барысаўскага медыцынскага каледжа і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Тры гады працавала ў мінскай радзільні № 1. Інтэрнатуру праходзіла ў Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры. Цікавілася ваенна-палявой хірургіяй.
Была старшынёй студэнцкага незалежнага прафсаюза. Удзельнічала ў акцыях пратэсту 2020 года. У 2021 годзе праз Маскву выехала ў Кіеў.
Настасся напісала кнігу з гісторыямі ўдзельнікаў беларускага пратэсту «Дух свободы: Наследники партизан». Яе твор у вольным доступе. Дзяўчына даўно піша пад псеўданімам «Александр Верт».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬГлядзіце таксама:
Няволя, вайна і выгнанне раскрылі ў многіх беларусах суперздольнасці
Траўматолаг і каліновец расклалі па палічках «лепшую за натаўскую» аптэчку
Каментары
Война идет уже два года и может идти еще бог знает сколько.
А у девушек есть естественные, природой определенные задачи в жизни.