Свет99

«Генерал СВР» Валерый Салавей расказаў, навошта ён прыдумаў пра Пуціна ў халадзільніку

У канцы кастрычніка расійскі палітолаг Валерый Салавей запусціў чутку пра смерць Пуціна. Ён паведаміў, што кіраўнік Расіі памёр, яго цела ляжыць у халадзільніку, але пра смерць прэзідэнта Расіі будзе паведамлена пазней.

Уладзімір Салавей. Скрыншот відэа яго ютуб-канала

Сёння Валерый Салавей расказаў, навошта ён прыдумаў гісторыю пра Пуціна ў халадзільніку, піша тэлеграм-канал «Интуиция подскажет».

Ён кажа, што спрабаваў «даць акно магчымасцяў расійскай апазіцыі для перамен і напіраць на факт нелегітымнасці выбараў двайніка ў сакавіку 2024 года».

На думку Салаўя, расійская апазіцыя «дэмаралізаваная, у яе няма яснай рэалістычнай стратэгіі». Аднак у «апазіцыі была магчымасць выкарыстоўваць акно, створанае тг-каналам «Генерал СВР» і заняцца працэсам дэлегітымізацыі рэжыму».

Паводле «мінімальных ацэнак» (без спасылак на крыніцы) Валерыя Салаўя, «70% жыхароў Расіі чулі пра тое, што Пуціна няма ў жывых. Каля 20% вераць у гэта. І каля 40% дапускаюць, што гэта магчыма.

«Людзі гатовыя прызнаць выбары нелегітымнымі. Проста трэба было пра гэта ўвесь час казаць. Расійская апазіцыя ў выніку пахавае ўсе шанцы на змену сітуацыі», — упэўнены Валерый Салавей.

***

У канцы кастрычніка Валерый Салавей заявіў, што Пуцін памёр, яго цела ў моргу, але пра гэта паведамяць пазней.

«Не цяпер, а праз два ці тры месяцы, у залежнасці ад абставін, кіруючая вярхушка Расіі абвесціць пра смерць Пуціна», — казаў тады Валерый Салавей.

Навіна вакол смерці Пуціна, у тым ліку, абрасла серыяй жартаў, уключаючы, што Салавей абвясціў сябе в. а. прэзідэнта і сканчаючы тым, што ён заменіць Пуціна ў судзе ў Гаазе.

Каментары9

  • кэп очевидность
    11.12.2023
    фсбэшное ипсо. Сразу понятно было все с этим "прохвэсором".
  • Игорь
    11.12.2023
    Трепло….
  • EMIL
    11.12.2023
    М*дак он лысый и так же как и лохматый Венедиктов работает на ФСБ и расейскую фашистскую власть!

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць