Пачалася кампанія па «выбарах» у Савет Рэспублікі і «Усебеларускі народны сход»
З 12 па 21 сакавіка праходзіць вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Ад кожнай з абласцей і Мінска дэлегуецца па восем чалавек, яшчэ восем можа прызначыць асабіста Аляксандр Лукашэнка.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/13604_big-qmziw.jpg.webp)
Зацвердзіць членаў СР ад кожнага рэгіёна павінны дэпутаты мясцовых саветаў 4 красавіка. Афіцыйна ЦВК замацуе іх прызначэнне не пазней за 11 красавіка.
Вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты «Усебеларускага народнага сходу» працягнецца да 31 сакавіка. Мясцовыя саветы дэпутатаў і суб'екты грамадзянскай супольнасці павінны будуць зацвердзіць канчатковыя спісы дэлегатаў з 1 па 10 красавіка.
Усяго ва УНС будзе засядаць 1200 чалавек. Акрамя дэлегатаў, якія вылучаюцца ў рамках распачатай кампаніі, у лік удзельнікаў сходу трапляюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі выканаўчай і судовай улады.
Каментары