Грамадства3636

У Гродне ўрачыста адкрылі «Рускі дом»

2 красавіка ў Гродне на вуліцы Вялікай Траецкай адкрылі «Рускі дом», ужо чацвёртую ўстанову такога кшталту ў Беларусі. Адкрыццё прымеркавалі да так званага Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, уведзенага яшчэ ў 1990-х.

Фота: NewGrodno.by

Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў сцвярджае, што адкрыццё ў Гродне Расійскага цэнтра навукі і культуры («Рускага дома») будзе спрыяць пашырэнню «шматвекавых сувязяў паміж братэрскімі народамі Расіі і Беларусі».

«Адкрываючы ў Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Гродне, мы садзейнічаем пашырэнню шматвяковых сувязяў паміж нашымі братэрскімі народамі, у аснове якіх ляжаць агульныя карані, гісторыя, культура і руская мова, якая мае ў рэспубліцы статус дзяржаўнай», — адзначыў Грызлоў.

Паводле слоў Грызлова, установа з’яўляецца шматпрофільнай культурна-гуманітарнай прасторай, тут будуць праводзіць майстар-класы, канцэрты, кінапаказы, адукацыйныя мерапрыемствы, выставы расійскіх і беларускіх мастакоў.

Пры гэтым Барыс Грызлоў назваў тэрміны з’яўлення «Рускага дома» ў Горадні «рэкордна кароткімі», бо ад моманту прыняцця рашэння аб ягоным адкрыцці да ўрачыстага мерапрыемства «прайшло ўсяго паўтара года». 

Раней «Рускія дамы» былі адкрытыя ў Мінску, Гомелі і Брэсце. Стварэннем «Рускіх дамоў» займаецца дзяржаўная арганізацыя «Рассупрацоўніцтва».

«У першую чаргу нашы дамы мы адкрываем для людзей, якія хочуць пабольш даведацца пра Расію, яе культуру, атрымаць дакладную інфармацыю пра падзеі, што адбываюцца. Рускі дом — гэта пляцоўка для дыялогу і абмену думкамі па розных пытаннях», — сказаў напярэдадні адкрыцця Рускага дома ў Гродне кіраўнік Рассупрацоўніцтва Яўген Прымакоў.

Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віталь Нявера, выступаючы на адкрыцці, заявіў, што ініцыятыва стварэння ў Гродне Рускага дома зыходзіла, маўляў, не «зверху». Паводле слоў чыноўніка, з такім запытам у «Рассупрацоўніцтва» звярнуліся члены аб'яднання «Рускае таварыства».

Каментары36

  • Параска
    02.04.2024
    У Беларусi патрэбна адкрываць замест рускiх дамоу беларускiя , людзi ня ведаюць свае мовы i гiсторыi .Па -другое а што у Расеi адкрываюцца беларускiя дамы ?
  • Mafkees
    02.04.2024
    Как открыли так и закроете быстренько, тихенько и поджав хвосты покульгаете к своему бункерному опарышу-царьку. Как в Украине. Вы нафиг никому не нужны в Беларуси.
  • No
    02.04.2024
    Чарговы маркер "рускага свету" у Гародне, дзе ніколі руzznі не было.

    Пры гэтым Барыс Грызлоў назваў тэрміны з’яўлення «Рускага дома» ў
    Горадні «рэкордна кароткімі», бо ад моманту прыняцця рашэння аб ягоным
    адкрыцці да ўрачыстага мерапрыемства «прайшло ўсяго паўтара года». 
    ----
    Хуценька васалы выканалі загад крамлёўскага гаспадара.

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць