Суд адказаў на пытанне, ці можна ў кінатэатр са сваім папкорнам
Дзяцей не пусцілі ў залу з папкорнам і газіроўкай, набытымі не ў бары кінатэатра. Гэта быў дзень народзінаў дачкі мужчыны, які і набыў з гэтай нагоды квіткі і папкорн дачцэ і яе сябрам. Дзецям давялося пакінуць прысмакі, а мужчыне купіць новыя, каб патрапіць на сеанс. Бацька падаў на кінатэатр у суд.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/33-kl95i.png.webp)
Мужчына палічыў, што яго правы спажыўца былі парушаныя, а акрамя таго, ён адчуў маральныя пакуты — пачуццё прыніжэння, з-за чаго ў яго павысіўся артэрыяльны ціск і яму давялося прымаць лекі. Ён запатрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 2000 рублёў.
Суд вывучыў правілы кіназалы і высветліў, што гледачам сапраўды дазволены ўваход у кіназалу з прадуктамі харчавання, аднак выключна з тымі, якія набыты ў пункце грамадскага харчавання кінатэатра.
Але пры гэтым у правілах указаны і вычарпальны пералік падстаў, па якіх гледачы не дапускаюцца ў кіназалу: газіроўка і папкорн, якія былі набыты ў іншым месцы, у гэты спіс падстаў не ўваходзяць.
Пры гэтым суд палічыў патрабаванні мужчыны завышанымі. У выніку SkyLine павінен выплаціць мужчыну 100 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, а дзяржаве — пошліну ў памеры 111 рублёў.
Каментары
Гуманный суд. Слов нет