Грамадства11

Палітзняволеную Аляксандру Каско зноў будуць судзіць

31 траўня ў судзе Ленінскага раёна Гродна распачнецца новы суд над палітзняволенай Аляксандрай Каско. Яе абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і 391 КК (абраза суддзі). Разглядаць справу будзе суддзя Наталля Горбач, даведалася «Вясна».

Раней, 19 снежня 2023 года, у Гродзенскім абласным судзе 31-гадовай палітзняволенай прызначылі 10 гадоў калоніі. Яе затрымалі пасля вяртання з Польшчы напачатку лютага 2023 года.

Аляксандру Каско асудзілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Яшчэ да суда КДБ унёс Аляксандру ў «спіс тэрарыстаў».

У сакавіку жанчына пачала адбываць тэрмін у гомельскай калоніі № 4.

Каментары1

  • huu
    27.05.2024
    О, Горбач. Памятаю, як два словы не магла зьвязаць на судзе, чытала зь нейкій брудных паперках. Ды й навошта было напружвацца, калі вынік быў загадзя вядомы, а суд - чысты цырк, як яны яго самі назвалі. Але імклівая кар'ера: з пракурора па палітычных справах ды й у судзьдзі па тых самых палітычных справах.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць