Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ва Украіну вярнуліся пяцёра цывільных асоб, захопленых на тэрыторыі Беларусі і пазбаўленых волі: Мікола Швец, Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/000022_1696361113_591789_big-5eqrs.jpg.webp)
Найбольш значным і вядомым з абмененых з Беларусі вязняў з'яўляецца Мікола Швец — украінец, якога сілавікі абвінавачвалі ў ажыццяўленні дыверсіі супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах.
З іншых вязняў з расійскага палону ўдалося вярнуць Нарымана Джэляла — намесніка старшыні Меджлісу крымскататарскага народа.
Таксама ва Украіну вярнулі цывільных асоб Алену Пех і Валерыя Мацюшэнку, якія былі ў расійскім палоне з 2017—2018 гадоў.
Вызвалілі таксама Багдана Гелету і Івана Лявіцкага — святароў Украінскай грэка-каталіцкай царквы, захопленых у Бярдзянску Запарожскай вобласці за супраціў акупантам.
Усяго, такім чынам, ва Украіну з Расіі і Беларусі вярнуліся 10 чалавек.
Умовы іх абмену пакуль не паведамляюцца. Вядома, аднак, што вызваленне адбылося пры ўдзеле Ватыкана.
Каментары