Грамадства88

Чатыры спосабы вярбоўкі людзей за мяжой, якія выкарыстоўваюць беларускія спецслужбы

«Белпол» выпусціў новае відэа, у якім расказвае пра метады вярбоўкі тых, хто з'ехаў за мяжу, і дае парады, як паводзіць сябе ў падобных сітуацыях.

How not to become an agent Як не стаць агентам Как не стать агентом
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Getty Images

Прыцягненне да супрацоўніцтва праз сваякоў, сяброў і знаёмых у Беларусі

Сяброў і сваякоў у Беларусі спецслужбы спачатку псіхалагічна апрацоўваюць, а пасля просяць звязацца з чалавекам за мяжой, якога хочуць завербаваць, і расказаць яму пра так званую праграму «Дарога дадому», даць кантакты прадстаўніка спецслужбаў і пераканаць звязацца з імі.

Калі чалавек выходзіць на кантакт з прадстаўніком спецслужбаў, яму гарантуюць вырашыць усе пытанні пры вяртанні ў Беларусь. Але гэта не выконваецца.

Таксама чалавека могуць папрасіць выканаць нескладаныя і быццам бы бяскрыўдныя даручэнні — перадаць агульнавядомую інфармацыю. Напрыклад, паведаміць даныя прадстаўніка дэмсіл, адрасы офісаў беларускай апазіцыі, расказаць пра мерапрыемствы.

Такім чынам выкарыстоўваецца методыка паступовага ўцягвання ў супрацу. Затым задачы ўскладняюцца. Але чалавеку ўжо праблематычна ад іх адмовіцца, бо ў спецслужбаў ёсць на яго кампрамат. Таксама могуць ціснуць праз бяспеку блізкіх людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі.

У такой сітуацыі «Белпол» рэкамендуе наступнае.

Па-першае, нельга верыць таму, што вам кажуць прадстаўнікі спецслужбаў.

Па-другое, не трэба спрабаваць самастойна гуляць у аператыўныя гульні. У вас не атрымаецца доўга ашукваць спецслужбы і ўхіляцца ад іх заданняў. У выніку можна пагоршыць становішча сваіх блізкіх. Лепш адразу адмовіцца ад кантактаў з прадстаўнікамі спецслужбаў.

Па-трэцяе: калі вышэйапісаная сітуацыя адбылася, неабходна ацаніць рызыкі для сваіх знаёмых, якія засталіся ў Беларусі, і пастарацца хутка прыняць рашэнне. 

Вярбоўка праз кантакты за мяжой

Пры гэтым спосабе звычайна працуе методыка выкарыстання ўцёмную. Яе сутнасць у просьбах нібы асабістага, бытавога характару ад знаёмых па працы, вучобы, месцы жыхарства. Напрыклад, падвезці кудысьці на аўтамабілі, пачакаць і адвезці назад, перадаць незнаёмым людзям нейкія прадметы, дакументы, грошы ці забраць ад іх.

Гэтыя просьбы тлумачацца вырашэннем працоўных або асабістых пытанняў. Насамрэч гэтыя дзеянні могуць выконвацца ў інтарэсах спецслужбаў. Пры гэтым перадача грошай, пасылак, носьбітаў інфармацыі адбываецца не толькі на тэрыторыі аднаго горада ці краіны, але і паміж дзяржавамі.

За аказанне такіх паслуг нярэдка прапануюць узнагароду. Потым могуць быць і больш складаныя заданні. Гэта значыць, зноў працуе методыка паступовага прыцягнення да супрацоўніцтва.

Белполаўцы заўважаюць, што на флэшцы могуць быць фота вайсковых аб'ектаў або сакрэтная інфармацыя, а грошы могуць перадавацца для агентуры за шпіёнскую дзейнасць.

У такім выпадку асоба, якую выкарыстоўвалі ўцёмную, можа пазбегнуць крымінальнага пакарання, але падчас следства на шмат месяцаў апынецца пад арыштам.

Каб не трапіць у падобную сітуацыю, «Белпол» катэгарычна не рэкамендуе выконваць такога роду даручэнні ад малазнаёмых людзей.

Вярбоўка пад чужым сцягам

Сутнасць гэтага метаду ў тым, што чалавеку прапануе супрацоўніцтва вядомая арганізацыя ці ўстанова. Прапануецца падпісаць дамову аб выкананні пэўных відаў работ. Насамрэч ад імя такой арганізацыі можа дзейнічаць прадстаўнік спецслужбаў.

Для таго, каб не трапіць у такую ​​сітуацыю, белполаўцы рэкамендуюць верыфікаваць свае кантакты і ацаніць законнасць прапановы. Перад тым, як даць сваю згоду, варта ўдакладніць даныя і службовае становішча асобы, якая да вас звярнулася, праверыць, ці існуе такі чалавек увогуле, як ён знешне выглядае, якое яго кола задач і паўнамоцтваў.

Падтрымліваць сувязь з ім неабходна праз афіцыйныя кантакты арганізацыі, ад імя якіх яны выступаюць.

Калі гаворка ідзе пра пералічэнне грошай за нейкую працу, то працоўныя адносіны павінны быць аформленыя дакументальна, а з атрыманых сум выплачаныя падаткі.

Вярбоўка праз месенджары

Чалавеку, які знаходзіцца за мяжой, з незнаёмага электроннага адрасу ці праз месенджар паступае запыт на перапіску. Суразмоўца называе імя і прадстаўляецца суайчыннікам ці земляком, расказвае, што звярнуўся да яго па рэкамендацыі агульных знаёмых.

Потым просіць дапамагчы вырашыць некаторыя пытанні за грошы. Ведамства, якое прадстаўляе суразмоўца, або агульных знаёмых вярбоўшчык не называе. На ўдакладняючыя пытанні, хто ён такі, ухіляецца ад адказу.

Просьбы бываюць розныя — ад раздачы агітацыйных улётак або нанясення правакацыйных надпісаў да здзяйснення дыверсій, нападаў на палітычных і грамадскіх актывістаў.

Прапануюць грашовую ўзнагароду ў залежнасці ад выкананага даручэння — ад дзясяткаў да сотняў тысяч еўра.

«Белпол» рэкамендуе задакументаваць спробы вярбоўкі, захаваць электронную перапіску, узяць час на роздум і звярнуцца з афіцыйнай заявай ва ўпаўнаважаныя структуры ў краіне знаходжання і ў далейшым дзейнічаць згодна з інструкцыямі прадстаўнікоў кампетэнтных дзяржаўных органаў, у якія вы звярнуліся.

Разам з тым «Белпол» адзначае: не трэба ўпадаць у крайнасці і бачыць агента ў любым чалавеку.

Каментары8

  • Anatol Starkou
    01.08.2024
    Я лично сдал как стеклотару ту противницу нашего Президента, которая вела чат белорусов Нью-Йорка. И это моя работа: открыто говорю, не нужно со мной тут шутковать. Одна уже нашутковала себе.
  • Антон Яўхімаў
    01.08.2024
    Anatol Starkou, дык здай і мільёны астатніх, каму не падабаецца калгасны ўзурпатар і яго халуі. Можа лепш адразу нас усіх у газавую камеру? Чаго ўжо там?
  • Дзірка ў дупе старкова
    02.08.2024
    Anatol Starkou, Здаецца хутка ў нас будуць госьці.

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску1

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам128

«Колькі павінен зарабляць хлопец у Мінску, каб сустракацца з вамі?» Скандал вакол вулічнага апытання90

Беларускага байца ММА ў Польшчы абвінавачваюць у збіцці. Яму пагражае да 20 гадоў2

«Каб апынуцца ў бамбасховішчы, у цябе 6 секунд». Беларуска распавяла пра валанцёрства ў Ізраілі, у тым ліку побач з Газай10

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт2

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет1

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Зяленскі: Паўночнакарэйскія войскі вярнуліся на лінію фронту2

Apple можа здаць прыватныя даныя ўсіх сваіх карыстальнікаў у свеце спецслужбам Вялікабрытаніі. Гэта можа стаць небяспечным прэцэдэнтам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску1

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць