Украінскім фармаванням удалося замацавацца ў памежнай зоне, нягледзячы на інтэнсіўныя ўдары і атакі расійскіх войскаў, паведамляе расійскі Z-канал «Рыбар».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/karta240807-sjmeg.jpg.webp)
Карта з тг-канала «Рыбар»
На паўночна-заходнім участку ўкраінцы занялі населеныя пункты Мікалаева-Дар'іна, Дар'іна і Свердлікава.
Лінія кантролю на трасе Рыльск — Суджа дакладна невядомая: мяркуючы па ўсім, украінскія фармаванні адступілі.
На паўднёвы ўсход Украіна пашырыла зону кантролю ўздоўж трасы 38к — 004, прасунуўшыся да Ганчароўкі, заходняга прыгарада Суджы.
Напружаная сітуацыя захоўваецца ў хутары Алешня. Там украінскіх вайскоўцаў больш, чым расіян.
Паводле папярэдняй інфармацыі, усяго на падкантрольнай УСУ тэрыторыі Курскай вобласці знаходзіцца да 400 украінскіх байцоў, заключае «Рыбар».
Каментары