Саўладальніка Wildberries затрымалі пасля ўчорашняй перастрэлкі. Следчы камітэт Расіі завёў справу паводле пяці артыкулаў.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_09/bakaluk240918-b3akb.jpg.webp)
Сілавікі затрымалі мужа Таццяны Бакальчук і ўладальніка 1% Wildberries Уладзіслава Бакальчука, паведаміла РБК крыніца. Прадстаўнік бізнэсоўца пацвердзіў ягонае затрыманне.
Абарона Бакальчука назвала затрыманне «беспрэцэдэнтным парушэннем правоў падабароннага», а абвінавачванні ў забойстве «абсурднымі».
Затрыманне Бакальчука адбылося пасля перастрэлкі ў сераду, 18 верасня, каля аднаго з офісаў кампаніі ў цэнтры Масквы.
Уладзіслаў Бакальчук заявіў, што збіраўся правесці перамовы з кіраўніцтвам РВБ — аб'яднанай кампаніі маркетплейса і аператара вонкавай рэкламы Russ. Таццяна Бакальчук і сама арганізацыя гэта абверглі, заявіўшы, што «ніякіх сустрэч з Уладзіславам запланавана не было».
Каментары