Кадыраў заявіў, што адмяніў свой загад не браць у палон украінскіх вайскоўцаў
З ягоных слоў, урад Чачні нібыта атрымаў «больш за дзве тысячы лістоў ад жыхароў Украіны», у якіх «просяць скасаваць загад».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/kadyrov-ujli9.jpg.webp)
«Тыя, хто звярнуўся, да маёй вялікай радасці, разумеюць, што яны ахвяры Заходняй баязлівасці і подласці, і іх адпраўляюць у акопы палітыкі Еўропы і ЗША, a кіраўніцтва краіны — прадажныя марыянеткі і фашысты», — напісаў ён у тэлеграм-канале.
29 кастрычніка Кадыраў заявіў, што загадаў «усім камандзірам на перадавой» не браць у палон украінскіх вайскоўцаў пасля атакі беспілотніка на Гудэрмес. Пад удар трапіў «універсітэт спецназа», у якім рыхтуюць для адпраўкі на фронт, нагадвае Медуза.
Каментары