Каментары да артыкула

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

  • Кляра Заяц
    21.01.2025
    Неужели кому-то делать нечего больше как только литовцам эти байки рассказывать? И на фига это литовцам нужно?
  • з такімі гісторыкамі далёка нам яшчэ да адстойвання сваёй гісторыі
    21.01.2025
    слабы артыкул. халуйства перад летувісамі. чаму толькі хх стагодзе? дзе даўняя гісторыя? дзе вытокі?
  • Жора
    22.01.2025
    Пашкевіч не хоча, каб яго папёрлі з Вільні. Таму так.
  • прыкра
    22.01.2025
    вось табе і "гордыя" літвіны... не могуць сваё адстаяць. ці варты тады Пагоні ?
  • Яніна
    21.01.2025
    Каму там тлумачыць? Гэтая іх "палітыка" ідзе зверху, цалкам свядома. Не здзіўлюся, калі з падачы масквы, якая для іх з'яўляецца па сутнасці дабрадзецелем і вызвалітелем ад ненавісных "гудаў". Ну і бонус у выглядзе віленскага краю вядома за што.
  • Тутуйшы
    21.01.2025
    Вы лепей бы пра беларускамоўных Тутуйшых вакол Вільні раскалі, а то робіце выгляд, што іх няма
  • імечка
    21.01.2025
    Вельмі добры і паказальны артыкул - ані слова аб часах да 1917.
    Вось менавіта столечкі гісторыі нам "дазваляе" Вільнюсскі абком.
    У чым тады розьніца з расейскай і лукашыскай парадыгмамі, дзе беларусаў да 17-га не існавала?
    Сапегі, Радзівілы, Скарына, статуты, Касьцюшка, Сыракомля, Каліноўскі, Багушэвіч -- гэта, трэба разумець, чужое.
  • Мужык беларус, пан сухі і касы
    21.01.2025
    Спасіба панам літоўцам што пазычылі нам Віціс
  • хах
    21.01.2025
    сухі і касы, ?)) гэта вы спецыяльна напісалі так?
  • Літоўскі князь Аляксандр
    21.01.2025
    «Найпервей, хочем, иж им [жыхарам Жамойці] жадны не мает мовити, альбо на очи истить, иж бы през меч, альбо через оныи валки были звалчоные, але з доброю волею пристали»
  • Австрияк
    21.01.2025
    Почему мы должны кому то рассказывать и оправдываться за Погоню, за наш герб? Они кто такие? Вы думаете ничего они не понимают? Да все они понимают и лично мне все с ними понятно. Я плевать хотел на их мнение
  • Valadzimir
    21.01.2025
    Австрияк, "наш герб"?? Ага, ваш. Нагадаю, што "Пагоня" - герб Вялікай Літвы-ВКЛітоўскага, а раз белоруссы называюць суседнюю "балцкую" краіну Ліетуву "Літва" - значыцца гэтым яны прызнаюць, што і ВКЛ, і ягоны герб "Пагоня"-"Віціс" належыць ім, "балтам" ліетувісам. І значыцца атрымліваецца, што вы, белоруссы, іхны герб "Пагоню"-"Віціса" у іх скралі і прысабечылі. Вось таму кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч перад імі і апраўдваецца. І не толькі перад імі, таму што пазіцыя ліетувісаў адносна гісторыі ВКЛ зьяўляецца "агульнапрызнанай" у сьвеце.
  • Австрияк
    22.01.2025
    Valadzimir, и на вас я тоже хотел плевать :) Я не собираюсь тут не с кем спорить. МОй значит мой, а вы можете агакать хоть до посинения
  • Valadzimir
    23.01.2025
    Австрияк, калі "разбірацца" з такім складаным і заблытаным пытаньнем міждзяржаўнага ўзроўню вы, з вашай нізэнькай правінцыйнай калакольні, асабіста для сябе, вырашылі такім немудрагелістым спосабам, як пляваньне (пэўна, з-за адсутнасьці больш складаных здольнасьцяў), гэта ваша права. Вось толькі тады не трэба пісаць "мы" і "наш".
  • Австрияк
    25.01.2025
    Valadzimir, я могу писать мы и наш, просто посмотрите на количество людей которое вас поддерживает тут и меня. Поэтому у Вас свое мнение, а у НАС свое. Я может и не мудрагелистый, но если МЫ так решили, то ни Вы, ни литовцы так называемые с этим ничего не сделаете, мудрагелистый Вы наш
  • user
    21.01.2025
    Никому ничего не нужно объяснять и тем более доказывать. Если кому-то не нравится то, что беларусы используют Погоню это сугубо его проблемы. К тому же, как тут уже правильно упомянули в комментариях, "инициатива" в Литве идeт сверху. Товарищ Науседа знает о фактах упоминаемых в статье, но это не помешало ему нахамить беларусам сказав, что они так уж и быть могут использовать "витиса".
  • Алесь
    21.01.2025
    https://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/ru/259252
  • Беларус
    21.01.2025
    Прабачце, але чаму мы павінны казаць что гісторыя ВКЛ гэта супольная з кімсці гіторыя? Мы далі гэтай дзяржаве герб Пагоню, гімн Багародзіцу, дзяржаўную мову, законы (Статуты) і шляхту (чытайце попісы войска ВКЛ дзе на аднаго Велайціса прыпадае 90 Багдановічаў).
    Можа ім не пра Пагоню расказваць, а пра Віціса, назву якому яны прыдумалі ў 19-м стагоддзі (не ведае ВКЛ ніякага Віціса, пры ўсёй павазе да суседзяў), а ў 1935-м хацелі адмовіцца на карысць жамойцкага мядзведзя?
    Канешне, варта з павагай адносіцца да ўсіх суседзяў, але хто будзе паважаць нас, калі мы не баронім свайго?
  • Літвін
    22.01.2025
    Беларус, таму, што ні ў Літоўскім Статуце, ні ў Літоўскай метрыцы, неідзе няма ніякіх беларусаў. Нідзе. Вы з'явіліся калі прыйшла на нашую зямлю Масква.
  • Дрыгва
    22.01.2025
    Літвін, важліва памятаць каму выгадныя гэтыя спрэчкі на землях былога ВКЛ. Памятаць што пакуль мы тут спрачаемся за малюначкі і гярбы - маскалі і іх калябаранты нас усіх паціху працягваюць жэрці. Мне не так важліва пад якою назваю ваяваць - галоўнае што я ведаю супраць каго, я ведаю хто сапраўдны вораг. І ўсім вакол жадаю таго ж. Бо інакш згінеце як тое ж ВКЛ.
  • Алесь
    22.01.2025
    Літвін, вы бы найперш памянялі сваё "Літвін" на сапраўднае "Жмудзін", а тады б расьпавядалі нам, што беларусаў сьпрадвеку не было. Калі ўжо гэтак, то не "ліцьвін" вы, а літовец - таксама назва ад маскалёў.
  • Беларус
    22.01.2025
    Літвін, я не ўпэўнены, што трэба нават адказваць на такую танную маніпуляцыю. Тыя, каго зараз называюць беларусамі, пашырылі свае этнічныя межы да палітычных межаў ВКЛ якраз у часы (і дзякуючы) ВКЛ. Мы ёсць нацыя той дзяржавы, бо мы былі (і ёсць) носьбітамі яе мовы, культуры і права, рэзка аддзяляючы сябе ад балцкай часткі краіны - Жамойці. Неадкуль ні з якой масквой мы не прыходзілі, а славянізавалі колішняе балцкае насельніцтва яшчэ з часоў Полацка і да 20 стагоддзя, калі ВКЛ ужо не было. Калі не падабаецца назва, называйце нас літвінамі, як называлі цягам стагоддзяў.
    Даруй божа, але нават у лукашэнаўскай Беларусі вы знойдзіце людзей (беларусаў) з літоўскімы прозвішчамі - Румас (больш-менш адэкватны прэм’ер-міністар), Эйсмант, Корбут і г.д. Гэта рэшткі той славянізацыі, але гэтыя людзі таксама беларусы.
    Ці больш патрыятычныя прыклады - Юры Жыгамонт, Адам Мальдзіс, шчырыя беларусы.
    Разбярыся спачатку ў пытанні этнагенэзу беларусаў, потым пішы лухту.
  • Paliašuk
    21.01.2025
    Розніца паміж Пагоняй і Віцісам у хвасце: хто не разумее старажытную сувязь нашага герба з Беларуссю, той ідзе каню пад хвост.
    Раслі з гэтым гербам. Кніжку "Пра сцяг і герб", часопіс "Вясёлка" з выразной фігуркай вершніка і расповедамі пра Грунвальд - памяць з дзяцінства - гэта таксама не наша? Раіў бы суседзям не змагацца з вечнымі каштоўнасцямі беларусаў, а знайсці больш рэлевантны аб'ект прыкладання сіл і сродкаў.
  • Літвін
    22.01.2025
    Paliašuk, розніца не ў хвасце, а ў тых, у каго бульба ў галаве. Хто пляваць хацеў на тое, што ў іх скралі герб, гісторыю, імя, зямлю.
  • Valadzimir
    22.01.2025
    Paliašuk, рабяты, вам, прабачце, у галовы зомба-цвікі пазабівалі?! НЕ існуе НІЯКАЙ сувязі ЛІТОЎСКАГА герба, герба ВКЛ "Пагоня" з "Беларуссю", таму што ніякай "Беларусі" ў часы ВКЛ НЕ існавала! Нагадаю, што Я.Карскі яшчэ ў 1903 годзе напісаў "В настоящее время простой народ в Белоруссии не знает этого названия"! Няўжо вы ніяк не можаце зразумець, што і сама краіна, і ейная назва "Белоруссия-Беларусь" - гэта гістарычны "новодел", які самой назвай адсечаны ад усёй папярэдняй гісторыі гэтага краю! А тое што вы "раслі" з "Пагоняй" у кніжках, то атрымліваецца, што вас, не ведаю зь якой мэтай, белорусскіе нацыянал-прапагандысты ўвялі ў зман. І раз ужо так атрымалася, зараз па факту у вас, тутэйшых небаракаў, ёсьць толькі два варыянты: альбо вы застаецеся "беларусамі", і тады вам прыдзецца назаўсёды развітацца з ЛІТОЎСКАЙ "Пагоняй" і з усёй гісторыяй ВКЛ, таму што ліетувісы пры падтрымцы Захаду для вас іх забароняць; альбо вы, як народ, вяртаеце сваё гістарычнае імя "літвіны" (магчыма, у форме "літвіны-беларусы"), і тады і "Пагоню", і гісторыю ВКЛ вы здолееце вярнуць на законнай падставе, - а "балтам" ліетувісам з іхным "Віцісам" застанецца тое, што ім належыць.
  • Літоўскі баярын
    22.01.2025
    Paliašuk, хвіліначку. Значыцца з ўсёй гісторыі, з усяго таго, што павінен ведаць пісьменны чалавек, з таго што вывучаюць у школе, што можна знайсці ў інтэрнэце, наконт розніцы паміж Літвой і Летуваю, літвінамі і літОўцамі, ты ўсвядоміў толькі тое, што хвост не той! Матухна Божска! Памаліся за гэных нягеглых, не веры годных. Памаліся, але не даруй здрады! Не вартыя яны Тваёй міласэрнасці.
  • Гжэчны літвін
    22.01.2025
    Valadzimir, як казалі на Літве: вучыць дурня, толькі сапсаваць. Дык гэтае казалі калі інтэрнэту не было, ды чытаць не ўсе былі здольныя. Раней нават дурні былі разумнейшыя да сённяшніх "вучоных". Раней, гэтае калі мы зваліся літвінамі. Сёння не зразумела, што з людзьмі сталася. Праклён гэтае, ці хвароба нейкая. Незразумела.
  • Paliašuk
    22.01.2025
    Літоўскі баярын, у вас жамойты акрамя назвы, сталіцы, герба, шляхецкай годнасці скралі яшчэ й пачуццё гумару. Спачуваю.
  • Ы
    22.01.2025
    Па-першае, летувісы (бо літоўцамі я іх назаву толькі, калі перастану быць для іх гудам) толькі і мараць, каб мы канчаткова загнуліся пад савок і ніхто не аспрэчваў агульнай гісторыі.

    Па-другое, а чаго мы тут толькі пра 20 стагоддзе? Хіба Пагоня не была гербам беларускіх ваяводстваў і мястэчак, хіба на Полаччыне крывічоў не было выяваў вершніка, калі Літва яшчэ карыстала Калюмну?

    А па-трэццяе, хай яны у ср**у пацалуюць, прабачце. Не хапала яшчэ апраўдвацца тут. Наш герб Пагоня і кропка. Не падабаецца? Паплакайце ў коўдру.
  • Valadzimir
    22.01.2025
    Ы, Полаччына - НЕ крывічоў, а нарвежская калонія - іньшага тлумачэньня "заморскага" паходжаньня Рагвалода-"Рёгнвальда" беларуская "гістарычная навука" на сёняшні дзень не ведае. А выява проста "вершніка" - гэта зусім не "пагоня", якая ёсьць народны звычай абароны свайго краю. Што да "паплакацца ў коўдру" наконт прыналежнасьці "Пагоні" - паўтару, вельмі верагодна, што гэта прыдзецца рабіць якраз белоруссам, калі ліетувісы здолеюць яе "адсудзіць" і для іх, белоруссов, забараніць яе выкарыстоўваць.
  • Ы
    22.01.2025
    Valadzimir, ага, а СВО не вайна. Азнаёмцеся, калі ласка, са значэннем тэрміна "калонія" і гісторыяй Полацкага княства і потым вярніцеся да сваёй высновы. А то у вас выходзіць, што калі князь іншага паходжання, то мясцовая народнасць нібыта знікае і перастае мець дзяржаўныя традыцыі. Ніхто не аспрэчвае скандынаўскі ўплыў, але называць Полацак калоніяй можа толькі балабол.
  • Ян
    22.01.2025
    Ўсе гэта добра, але літоўцы гэты артыкул не прачытаюць нажаль. А яны амаль нічога пра нас ня ведаюць і у іх рэчаіснасці адзіныя нашчадкі ВКЛ - гэты яны.
  • AlexxelA
    22.01.2025
    Я не разумею, чаму беларусы навогул павінны азірацца на lietuviai датычна Пагоні? Мы што не самастойныя, а вечна чыесьці "малодшыя браты"?
  • ЯНКА
    22.01.2025
    /зьменена/
    .
    • ПРАСІЦЬ ЛЕТУВІСАЎ НЯ БУДЗЕМ! •

    🔺Чарговая вадзіца ад тых, хто друкуваў і цешыўся летувіскімі казачнікамі й пралетувіскімі зап..цамі. Маўляў, не адбірайце, паночкі Літоўцы, Пагоню, бо гэта ў пэнае стунечачцы таксама наш татэмік. А летувісы, уявіма, толькі пасьмейваюцца й папляскваюць ім па прыкормленых імі ж часопісах, сайтах.
    🔺Затое знакавым беларускім гісторыкам кшталту В.У.Дзеружынскага, мяркую, па просьбе летувіскіх куратараў цалкам не даецца ніякага слова.
    .
  • ваван
    22.01.2025
    тыповы артыкул. Хто яго прачытае? На каго различаны? Можа литоуцы? Яго нават не прачытае "звычайны беларус" - так званы "хатаскрайник". Перед тым як срацца з литоуцами за Пагоню, разабрацца трэба ДОМА. Не упэунены што большасць сучасных жыхароу Беларуси (назавем их так) ведае пра Пагоню... а кали и будзе ведаць ци прымуць яе?
  • Нарадзіўся я літвінам- Тадэвуш Касцюшка
    22.01.2025
    ваван, найперш як даваць парады, вывучы родную мову ды гісторыю. Тады й да "Пагоні" і да зямлі продкаў, будзеш ставіцца з пашанаю. А перад тым як наводзіць парадак "дома", навядзі ў сваёй галаве.
  • Што ты вярзеш?
    24.01.2025
    ваван, У 20-м годзе натоўп выйшаў на вуліцы каб пазбавіцца ад нячысціка пад бел-чырвона-беламі сьцягамі з Пагоняй. Ня ведаюць.
  • %
    22.01.2025
    Нічога ня варта казаць. Тут кожная жук і жаба лезе каб нешта ўрваць, зганіць. Што за халуйства. І так ужо занадта развялось гісторыкаў, якія як толькі не заглядаюць ім у вочы са сваімі тлумачэньнямі - мы добрыя, мы вас паважаем, мы тут скраечку пастаемо
  • апошні інспэктар
    22.01.2025
    шаноўная мадэрацыя, калі я працытую Багдановіча – "старадаўняй ЛІТОЎСКАЙ пагоні не разьбіць, не спыніць, не стрымаць" – вы гэта таксама забаніце?
  • Літвін
    22.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Жора
    22.01.2025
    апошні інспэктар, Багдановіча пакуль можна... Пакуль...
  • Нацык
    23.01.2025
    Літоўцы ідут
  • Laramée
    24.01.2025
    Considering the heraldic usages in the 5 late centuries, we can assure :
    1) Pahonia was closely associated to which was called "Lithuanian Rus" (= a slavic land equated with "Alba Russia").
    2) The true Lithuanian emblem (= ethno-linguistic Lithuanian area) was the (erroneously named) Columns of Gediminas or Pillars of Gediminas (Lithuanian: Gediminaičių stulpai, lit. 'Pillars of the Gediminids'; Belarusian: Калюмны, romanized: Kaliumny, 'Columns') and its historical coats of arms. They were used in the Grand Duchy of Lithuania, initially as a rulers' personal insignia, a state symbol, and later as a part of heraldic signs of leading aristocracy.

    If there is a distinction to be done on ethno-cultural and political basis, this one it is.

    On an other ground, the double-cross is too an european emblem (croix patriarcale, croix d'Anjou, etc.) widespread in Europe (Hungary, Slovakia, Anjou, Lorraine...). And the embroidery on the Belarussian "soviet" flag is a true belarussian symbolism (a sort of miracle of folk-art with regard to the périod !).

    It would be very easy to distinguish between Pahonia and Vytis, not by the drawing (for in heraldry there is only "absolute "symbolism and the artist drawing, beautiful or ugly, is not to be considered), but by the clour or émail of the shield or the sword.
    The tenants or supports are to be considered too.
  • Laramie
    24.01.2025
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць