У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую
-
25.01.2025[Рэд. выдалена]
-
25.01.2025Тут амаль не было жамойтаў. І мовы іх тут не было. Але гэта не галоўнае, трэба жыць разам у сяброўстве.
-
25.01.2025Зразумела, у Дзявенішках было толькі пару вёсак, дзе гаварылі на балтскай мове. Большая частка гэтага "анклава" заўсёды карысталася беларускай мовай
-
25.01.2025[Рэд. выдалена]
-
25.01.2025Цікавае, хоць і сумнае даследаванне.
Паказчык, як моцна межы і адсутнасць нармальнай падтрымкі нацыянальных меншасцей знішчаюць іх мову і культуру. -
25.01.2025., так, калі б не палітыка Лукашэнкі на зьнішчэньне ўсяго нацыянальнага сытуацыя на Віленшчыне была б іншай.
-
25.01.2025Цікавыя фантомныя болі. І вось у чым: калі не паленіцеся знайсьці pdf артыкулу (ён свабодна даступны ў інтэрнэце), то там вы ўбачыце, што артыкул напісаны па-ангельску, але тапонімы на беларускім баку мяжы трансьлітараваныя ў ім... зь літоўскай. Тады як, нагадаю, практыка ангельскай мовы прадугледжвае трансьлітарацыю з мовы дзяржавы, таму, напрыклад, вы ў ангельскай мове не пабачыце ніякіх Breslau (толькі Wrocław), ніякіх Laibach (толькі Ljubliana) і г.д. Так што аўтарка дасьледаваньня (а можа таксама і рэдактары, якія ў навуковых часопісах бяруць на сябе часам даволі моцнае ўмяшальніцтва) жыве ў забаўным фэнтэзійным сьвеце, дзе гэта ўсё настолькі літоўскае, што нават на правілы ангельскай можна напляваць. Ну і заадно добра характарызуе навуковую сумленнасьць літоўскай навукі.
-
25.01.2025Усё там карэктна: "Varanavas (Bel. Voranava), Nevaišiai (Bel. Niavoshy) and Asava (Bel. Asava), Nočia (Bel. Nacha)" і г.д.
(Што за жанр такі: пісаць "калі не паленіцеся знайсьці...", а далей рабіць вывад як раз для тых, хто "паляніўся".) -
25.01.2025Цікава, ТАКАЯ САМАЯ сітуацыя ў іх палітыцы, ў ЛР шмат праваслаўных збораў каму яны належаць ? мясцовым Беларусам (Канстантынопалю ) ці Беларускім уніятам ? не Маскве і НКВД-"рпц"...
-
25.01.2025Цікава, Так гэта даўно вядома, што яны гадзяць у англ. Вікі. Пры гэтым летувійская вікі увогулі не адпавядае крытэрыям вікі (няма спасылак на навуковыя даследванні, проста пішуць фантазіі)
Напрыклад, яны спамяць у англ. Вікі што у ВКЛ не было дзяржаўнай мовы (нашай, славянскай) і не было дзярж валюты (грыўны ці рубля) і не было пануючай рэлігіі, нібыта паганьства балтаў было на адным узроўні з хрысціянствам
А яшчэ фантазірюць што Мендохі і Альгерды і Вітальды - балцкія імёны -
25.01.2025У свеце ніхто не ведае пра Аукштацію. Тое што Лт афіцыйная прапаганда называе Жамойція І Аукштайція на захадзе было вядома выключна як адна Аукштайція. Племя Літва было асімілявана славянамі і знікла 500 гадоў таму, Жамойць у ВКЛ стаяла асобна ад астатніх земляў
-
25.01.2025., артыкул напісаны па-ангельску і літуанізаваныя варыянты там дадзеныя перад беларускімі афіцыйнымі, тады як беларускія афіцыйныя – толькі ў дужках і потым. Вам бы напачатку навучыцца чытаць пададзеныя Вамі ж цытаты
-
25.01.2025Я і паказваю, што там 2 варыянты, ў тым ліку транслітарацыя з мовы дзяржавы тапоніма (беларускай). Чалавек жа хлусіў, што такой транслітарацыі ў тэксце ўвогуле няма. Ён бачыў тэкст - і схлусіў пра тое.
Вы гэтага "не заўважаеце", папракаеце бессэнсоўнай прэтэнзіяй, нібыта я не ведаю, што цытую. Абодва несумленныя, але вывады ажно пра несумленнасць усёй навукі суседзяў.
І дарэчы, няма такіх "правіл ангельскай мовы" пра транслітарацыю. У мову могуць быць пераклады, а транслітарацыя - не ў мову, а літарамі алфавіта. Беларуская інструкцыя ў назве мае "транслітарацыі ... літарамі лацінскага алфавіта". Усёй той дыякрытыкі ў ангельскай увогуле няма.
Такі вось "навуковы" крытык, у базавых тэрмінах блукае. -
25.01.2025., яшчэ раз, раз у бронецягніку не даходзіць. У маім першым камэнтары сказана пра тое, што там так трансьлітаравана. Нічога ў маім камэнтары не сказана пра тое, што беларускай трансьлітарацыі няма. Яна там сапраўды ёсьць, але як другая, ды яшчэ і ў дужках, то бок як адназначна другасная і менш вартая. Гэта раз. Па-другое, у мяне ў камэнтары спачатку сказана пра практыку (!), калі ў ангельскай мове трансьлітаруюць зь дзяржаўнай (або асноўнай) мовы дзяржавы, то бок, у дадзеным выпадку павінна было быць найперш зь беларускай. Як ніхто ня піша ў ангельскай Breslau, Allenstein, Memel і г.д. (у сучасным кантэксьце або найноўшай гісторыі), а сумленна пішуць Wrocław, Olsztyn, Klaipėda і г.д. (у адрозьненьне ад аўтаркі, чые фантомныя болі Вы так зацята і сьмешна бароніце). Па-трэцяе, у ангельскай мове няма ніякіх прадпісаньняў каб выкарыстоўваць або не выкарыстоўваць дыякрытыку – хтосьці яе выкарыстоўвае, а хтосьці не. Больш за тое, у навуковых працах Вы наогул можаце ўбачыць дыякрытыку такую, што вачам нязручна будзе чытаць. Па-чацьвёртае, я нідзе не казаў, што мая крытыка – «навуковая». Я яе наогул выказваю як прыватная асоба зь нікам, а не ў рэцэнзіі або ў бібліяграфічным аглядзе.
-
25.01.20251. Быў ваш папрок "практыка ангельскай мовы прадугледжвае трансьлітарацыю з мовы дзяржавы". Аўтарка такі варыянт прыводзіла, таму міма.
Зараз змяняеце пазіцыю, ужо прызнаяце, што ў было 2 варыянты. Так чаго пра гэта не казалі спачатку? Відавочна, маніпулявалі чытачамі, калі давалі скажоную інфармацыю.
"Яна робіць А, не Б!" - хлусня, калі факт "Яна робіць А і Б".
2. Смешная новая крыўда, што другая назва ў спісе нібыта менш вартая і другасная.
Яна працуе ў сваім кантэксце, і выкарыстоўвае назвы адтуль. Другая назва ў спісе - не адмаўленне, а прызнанне, павага да чытачоў з іншых кантэкстаў.
Тое ж самае калі б беларускамоўны аўтар напісаў "Трокі (Trakai), Коўна (Kaunas)". Нармальна.
3. Працягваеце блытаць мову і алфавіт. Тое, што казалі пра "практыку", не адмаўляе памылку пра "правілы мовы". Транслітараваныя назвы - не прыналежаць ніякай мове, яны могуць выкарыстоўвацца ў ангельскім, італьянскім, французскім тэксце і г.д. Шыльды с транслітам у Беларусі (да нядаўняга часу) не на ангельскай былі. Назвы на мапе bing таксама не на ангельскай, гэта трансліт. І г.д.
Тэндэнцыя паступовага пераходу з перакладу назваў (на нейкую мову) на іх транслітарацыю (літарамі алфавіта) сапраўды ёсць. Яна міжнародная, а не "ангельскіх тэкстаў". І пры гэтым заўсёды існуе пытанне гістарычных назваў, якія ўжо замацаваны ў гісторыі і культуры. То бок абсалютнага "правіла" для кожнага выпадку няма.
4. Значыць, самі разумееце, што не можаце ацэньваць навуковыя якасці тэкстаў, рэдактарскай працы і ўсёй навукі, калі знаходзіцеся па-за навуковым кантэкстам. І я не толькі пра знешні фармат выказвання, але і пра тэрміналогію, логіку і лексіку. -
26.01.2025.,
Слухайце, скажыце шчыра, Вы не зь беларускай навучанькі раптам? Акадэмічнай? Адкуль такое няўменьне чытаць базавыя тэксты? Яшчэ раз, блін, сябе самога працытую: «там вы ўбачыце, што артыкул напісаны па-ангельску, але тапонімы на беларускім баку мяжы трансьлітараваныя ў ім... зь літоўскай». Гэта азначае, што літоўскі варыянт там пададзены як галоўны, а беларускі – толькі як факультатыўны, у дужках, то бок, не абавязковы? Так Вам ясна? Астатняе мне наогул цяжка камэнтаваць, асабліва пункт 4. Калі Вы не заўважылі, то я Вам страшную таямніцу зараз адкрываю (нікому толькі не кажыце, тссс!): я з Вамі зараз размаўляю ў камэнтах на Нашай Ніве. Таму я гэты артыкул ні рэцэнзую, ні як-небудзь іначай ацэньваю навукова. У камэнтах на Нашай Ніве чыста навуковае дэбатаваньне не вядзецца. Прыкіньце! Зрэшты, я гэта ўжо і казаў, а тое, што Вы гэта няздольныя прачытаць, выдатна характарызуе беларускую навуковую супольнасьць. І, дарэчы, Вашае, беларускіх навукоўцаў, абсалютнае фіяска, якое бліскуча праяўляецца ў тым, што вы, беларускія навукоўцы не знайшлі сябе ні пры лукашызьме (публікуецеся з расейцамі і ўзбэкамі), ні за мяжой (за мяжой за пяць гадоў змаглі толькі падвізацца толькі ва ўсякіх там Саенс эт Рысках, лол). -
27.01.20251. Вы перакручваеце ўжо не толькі артыкул, але і сэнс свайго першага паведамлення. Галоўную сваю праблемную фразу не прыводзіце.
Калі напісалі, што павінна быць транслітарацыя з беларускай назвы, гэта значыць, што такой вы не знайшлі ў тэксце. Пра дужкі з таго паведамлення ніяк не вынікае.
Такі падыход да падману можа працаваць у вуснай дыскусіі. Тыпа перафармуляваў і ніхто не заўважыў, што сказаў ужо інакш, змяніў пазіцыю. Але такое выкарыстоўваць наіўна, калі захаваўся тэкст, "усе хады запісаны".
2. Ад пляцоўкі выказвання (медыюма) не залежыць ісціна таго, што выказваецца на ёй. Ад таго, што мы на каментах НН, не значыць, што можна схлусіць, нахаміць.
Зараз вы абараняеце сваё права крытыкаваць навуковы артыкул, але калі памылкі знаходзяць у вас, адмаўляеце тое, маўляў, тут не месца для навуковых дыскусій.
Дык калі не месца, значыць, прызнайце, што дарма крытыкавалі, забярыце свае выказванні.
А калі не жадаеце, атрымліваецца, што гэта пошук позы, у якой вы можаце казаць што заўгодна, а вас ніяк нельга паправіць. -
25.01.2025Жамойцкія фейкі і прага "мы былі вялікімі"., імены князёў нават калі і былі германскімі то гэта як раз і не суперэчыць мове ятвяжскіх племенаў з павышанай колькасцю германізмаў бо з даўніх часоў жылі пры розных варягах. Як прыклад: Іван Грозны быў з рюрыкавічаў але ж ён Іван.
-
25.01.2025Жамойцкія фейкі і прага "мы былі вялікімі"., але ж гэтае ассіміляванае славянамі ятвяжскае племя як раз і празвалася Лейтава ад варяга-славянскай Лі(ю)твы люцічаў што існавала задоўга до ўзнікнення ВКЛ.
-
25.01.2025Цікавы матэрыял, у прынцыпе толькі дзеля такіх яшчэ варта заходзіць на НН.
-
25.01.2025Так, не трэба такога снобства. Людзі розныя, у іх розныя інтарэсы.
-
25.01.2025Брэст, дык не снобства, а асабіствае меркаванне.
Зразумела, што адным цікава пра гісторыю і культуру, іншым рэгулярныя рубрыкі пра "джэндэр" і злога Трампа/Пазняка/Маска/"ультраправых"/Мэлоні ды класныя расейскамоўныя феміністкі, а іншым што аўта разбілася пад Гомелям. Кожнаму сваё. -
25.01.2025У афіцыйнай гісторыі Летувы, хаваюць факт, што 70-80% сучаснай тэрыторыі (без пераданых Сталінам ў 1939) - гэта Жамойць. Нібыта Падзел Жамойці на Ауктшайцію І Жамойць - прапаганда.
Назва жамойць - вядома з XI ст. "Аукштайція" - лакальная назва, якая ужываецца на 200-300 гадоў пазней і ужываецца рэдка. На Заходніх мапах ніколі яе не знайсці.
Племя літва было асімілірава славянамі да 16 ст. і знікла. Племя жамойць (продкі сучаснай Летув, значнай ролі ў ВКЛ не гралі) -
25.01.2025На картах пач. 20 ст. ваколіцы Трок - беларускамоўныя. Паводле дасьледаваньняў 1980 г. там, у міжваенны час, запанавала польская. Цяпер - летувіская. Пытаньне: што сталася зь мясцовымі беларусамі ды палякамі?
-
25.01.20251312, субурбанізацыя. У перакладзе на прасьцейшую мову – спачатку літоўцы перасяліліся ў Вільню, а потым пачалася мода на прадмескае жыльлё як умоўная Новая Баравая, Сеньніца і г.д.
-
26.01.20251312, "ваколіцы Трок - беларускамоўныя". Такога нiколi не было. Даследчыкi - нешта наблыталi.
Беларускамоўнае насельніцтва віленшчыны гэта і ёсць дайнаўскія літвіны (паўночна-заходняя галіна агульнаятвяжскага племені) хто і чыя дынастыя кіравала ў ВКЛ пасля Войшалка.