У Гомелі паводле двух артыкулаў будуць судзіць студэнта ўніверсітэта імя Скарыны
На 20 лютага ў Гомельскім абласным судзе запланаваны пачатак разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да Данілы Чыбісава.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/student_gomel250208-uq85j.jpg.webp)
Яму інкрымінаваныя ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Працэс прызначаны весці суддзя Анатоль Сотнікаў, піша «Гомельская вясна».
Даніла — студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. 18 кастрычніка 2024 года ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля яго разам з маці Аленай Чыбісавай асудзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (рапсаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік таго судовага пасяджэння невядомы.
Каментары