Ежа11

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй

Садавіна то карысная, але зімой некаторыя яе віды лепш не купляць. Паглядзіце, што варта абмежаваць.

Ілюстрацыйнае фота / Joliss / Wikimedia Commons

Садавіна ўтрымлівае шмат вітамінаў, мінералаў і клятчаткі, неабходных для правільнага функцыянавання арганізма. Яна выдатная крыніца прыродных антыаксідантаў, якія абараняюць клеткі ад шкоднага ўздзеяння свабодных радыкалаў. Яе рэгулярнае спажыванне ўмацоўвае імунітэт і паляпшае страваванне.

Аднак зімой некаторых відаў садавіны варта пазбягаць.

Якую садавіну лепш не есці зімой?

Небяспеку ўяўляюць садавіна і ягады, якія не з гэтага сезону і якія доўга не захоўваюцца. Такія плады і ягады вязуць да нас з далёкіх краін і моцна апрацоўваюць фунгіцыдамі і пестыцыдамі, каб яны не згнілі па дарозе.

Таму імпартаваная садавіна, якая пастаўляецца ў краіны Усходняй Еўропы, часта насычаная хімікатамі. Гэта можа негатыўна адбіцца на арганізме, асабліва пры рэгулярным ужыванні зімой.

Напрыклад, клубніцы і маліны. Іх імпартуюць з паўднёвых краін, а для захавання прывабнага выгляду і павелічэння тэрміну захоўвання апрацоўваюць спецыяльнымі рэчывамі.

Навукоўцы з Environmental Working Group (EWG) падкрэсліваюць, што ў клубніцах, упакаваных у поліэтылен, якія можна купіць у супермаркеце, яны знайшлі ажно 40 розных пестыцыдаў. 

Безумоўна, у Беларусі і іншых краінах дзейнічаюць пэўныя абмежаванні на прымяненне пестыцыдаў, а таксама існуюць санітарныя нормы і правілы, якія рэгулююць утрыманне рэшткаў хімічных рэчываў у прадуктах. Гэта дапамагае знізіць рызыкі для здароўя спажыўцоў.

Аднак нават пры строгім кантролі варта памятаць, што пестыцыды схільныя назапашвацца ў арганізме, асабліва калі трапляюць туды рэгулярна і ў вялікіх колькасцях.

А што варта есці?

Медыкі падкрэсліваюць, што позняй восенню і зімой натуральны выбар — цытрусавыя і бананы. Апельсіны, грэйпфруты і мандарыны — ідэальныя для зімы, бо яны не толькі смачныя, але і карысныя.

Гэтыя плады багатыя антыаксідантамі, утрымліваюць вялікую колькасць вітаміну С і спрыяюць умацаванню імунітэту ў сезон грыпу і вірусных інфекцый. 

Не варта забывацца і пра яблыкі ды грушы мясцовага паходжання. Яны добра захоўваюцца на працягу ўсёй зімы і з’яўляюцца крыніцай клятчаткі, якая спрыяе здароваму страваванню. Яблыкі ўтрымліваюць пекцін, які дапамагае зніжаць узровень халестэрыну ў крыві, а грушы багатыя на вітамін K і медзь, што спрыяе здароўю костак і сасудаў.

Таксама карыснымі зімой будуць сухафрукты (слівы, абрыкосы, разынкі). Як пісала «Наша Ніва», яны з’яўляюцца канцэнтраванай крыніцай вітамінаў і мінералаў. Падчас сушкі плады страчваюць ваду, але захоўваюць пажыўныя рэчывы, што робіць іх асабліва карыснымі ў зімовы перыяд, калі асартымент свежай садавіны абмежаваны. Напрыклад, курага (сушаныя абрыкосы) багатая каліем, які неабходны для нармальнай работы сэрца, а чарнасліў спрыяе паляпшэнню стрававання дзякуючы высокаму ўтрыманню клятчаткі.

Зімой варта звярнуць увагу таксама на квашаную капусту і марынаваныя агуркі — гэта традыцыйныя прадукты ў зімовым рацыёне. Яны багатыя на вітамін С і прабіётыкі, якія падтрымліваюць здаровую мікрафлору кішэчніка і ўмацоўваюць імунітэт. Квашаная капуста таксама ўтрымлівае вітамін K і жалеза, што спрыяе здароўю крывятворнай сістэмы.

Каментары1

  • угу
    06.02.2025
    а курага, чарнасліў і разынкі хімікаліямі тыпу неапрацаваныя

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць