БЕЛ Ł РУС

Свет

Аднапартыйцы спрабавалі адгаварыць Шольца ад вылучэння на пасаду канцлера

5.02.2025 / 10:51

Nashaniva.com

Кіраўніцтва сацыял-дэмакратаў баіцца прайграць выбары.

Олаф Шольц. Фота: Michael Sohn / AP

У СДПГ наспявае барацьба за лідарства: кіраўнікі партыі, як высветлілася, спрабавалі пераканаць федэральнага канцлера Олафа Шольца адмовіцца ад паўторнага вылучэння на гэтую пасаду, піша Bild.

Так, лідар СДПГ Ларс Клінгбайль не раз асабіста прапаноўваў Шольцу не балатавацца зноў, спасылаючыся на асцярогі, што будучыя выбары 23 лютага могуць скончыцца не на карысць партыі.

Таксама ў кіраўніцтве партыі абмяркоўваўся іншы кандыдат — міністр абароны Барыс Пісторыус. Аднак ён сам 22 лістапада мінулага года заявіў, што адмаўляецца ад удзелу ў выбарах, патлумачыўшы гэта сваёй «суверэннай, асабістай і абсалютна ўласнай» пазіцыяй. 

«Шольц — моцны канцлер. І ён застаецца правільным кандыдатам у канцлеры», — адзначыў Пісторыус у сваім відэазвароце. 

Нягледзячы на ўнутраныя абмеркаванні, Шольц сам заявіў, што рашэнне стаць кандыдатам у канцлеры далося нялёгка, але ён «застаўся пры сваім меркаванні». 

Ларс Клінгбайль спачатку не каментаваў сітуацыю, аднак затым яго прэс-сакратар заявіў, што «абвяргае гэтае паведамленне». Пры гэтым незразумела, да якой часткі матэрыялу адносіцца абвяржэнне.

Чытайце таксама:

Шольц назваў жаданне Трампа абмяняць дапамогу Украіне на рэдказямельныя металы «эгаістычным»

Нямецкая эканоміка паламалася, а «плана Б» ні ў кога няма

«Ганьба Ёлупу Срольцу!» Ілан Маск абразіў нямецкага канцлера

Каментары да артыкула